Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



асобныя кіраўнікі самаўхіляюцца ад вырашэння пытанняў падрыхтоўкі, захоўвання і наяўнасці насення адпаведных кандыцый. І, як вынік, у мінулым годзе ў некаторых сельгаскааператываў ураджайнасць склала ніжэй 25 цэнтнераў з гектара. У такіх гаспадарках прасцей падвоіць вытворчасць збожжа, чым у тых, дзе атрымліваюць 40 ц/га і вышэй. Але для гэтага неабходна мець да жніва не 250-300 калоссяў на квадратны метр пасеву, а 550-650. Сфарміраваць такую шчыльнасць прадукцыйнага сцябластою, падкарміць, абараніць ад пустазелля, шматлікіх каранёвых, сцябловых, ліставых хваробаў і хваробаў коласа, прадухіліць паляганне збажыны, убраць з мінімальнымі стратамі гэта і ёсць рашэнне праблемы вытворчасці збожжа. Асноўнай умовай высокай прадуктыўнасці палёў зяўляецца фарміраванне аптымальнай колькасці раслін на адзінцы плошчы. Без гэтага далейшыя дзеянні страчваюць тэхналагічны і эканамічны сэнс, паколькі на прадукцыйны сцебластой з квадратнага метра ў 200-250 і 550-650 калоссяў накладваюцца адны і тыя ж тэхналогія і матэрыяльныя выдаткі, але з рознымі канчатковымі вынікамі.

АБМЕРКАВАНЫ ПРАБЛЕМЫ ЗЕМЛЯРОБЧАЙ ГАЛІНЫ

У пятніцу, 14 сакавіка, у Дзятлаве адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Беларуская земляробчая навука. Стан і перспектывы развіцця. Сувязь з вытворчасцю. Рэгіянальныя асаблівасці”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, яго ўдзельнікамі сталі дырэктары інстытутаў навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробству на чале з генеральным дырэктарам Фёдарам Іванавічам Прывалавым, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Васіль Ігнатавіч Сцяпура, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Васільевіч Грытчанка, спецыялісты раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікі і спецыялісты сельгаскааператываў раёна. На пасяджэнні былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця земляробства: роля навукі ў дзейнасці аграпрамысловага комплекса, яе поспехі і праблемы ў галіне селекцыі, генетыкі, гібрыдызацыі, сортавытворчасці раслін і іх абароны, экалагічныя і біялагічныя падыходы да падтрымання ўрадлівасці беларускай раллі, стан і напрамкі развіцця кормавытворчасці, шляхі і меры вываду льнаводства на высокія эканамічныя паказчыкі, комплекснасць рашэння праблем раслінаводства, асаблівасці развіцця гэтай галіны ў Гродзенскай вобласці. Вучоныя таксама расказалі аб асноўных айчынных напрацоўках апошніх гадоў, аб тым, што маем і што неабходна зрабіць у вырашэнні праблемы дэфіцыта бялкоў, аб сваім бачанні будучай кармавой базы жывёлагадоўлі. Удзельнікі круглага стала наведалі СВК “Жукоўшчына” і СВК “Русь-Агра”, дзе азнаёміліся са станам пасеваў азімых культур, а таксама Дварэцкі льнозавод.

А. НІЧЫПАР.

НАЯЎНАСЦЬ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНІКІ Ў СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

У сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, улічваемых у бягучым парадку, па стану на 1 студзеня 2008 года было 8811 трактараў. У параўнанні з пачаткам 2007 года іх колькасць скарацілася на 417 ці на 4,5%. Пры гэтым 69,5% складаюць трактары з магутнасцю рухавіка да 100 конскіх сіл, 23,7% трактары з магутнасцю рухавіка ад 100 да 160 конскіх сіл, 5,6% ад 160 да 300 і 1,2% трактары з магутнасцю рухавіка больш 300 конскіх сіл. Акрамя таго, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях налічваецца 644 трактары, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны.

Грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года скарацілася на 7,4% і склала 5320 штук. Колькасць зернеўборачных камбайнаў узрасла з 1787 па стану на 1 студзеня 2007 года да 1844 на 1 студзеня 2008 года, бульбаўборачных камбайнаў з 77 да 89, буракаўборачных камбайнаў з 336 да 343 штук. Самая высокая ўдзельная вага з зернеўборачных камбайнаў складаюць камбайны айчынных марак “КЗР-10”, “КЗС-10К”, “КЗС-1218”, “КЗС-7” і яго мадыфікацыі (31,3%), “Ліда-1300” (27,1%). Колькасць ільноўборачных камбайнаў скарацілася на 10,2% і склала 229 штук, кормаўборачных камбайнаў на 11,2% і склала 340 штук.

Наяўнасць трактарных плугоў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года зменшылася на 3,4%, культываратараў на 11,7%, сеялак на 8,3%, касілак на 4,9%, жняярак на 16,1%, бульбааджалак і бульбакапалак на 6,7%.

Зернеачышчальна-сушыльных комплексаў ёсць 594 (99,7% да наяўнасці на 1 студзеня 2007 года), усяго зернесушылак 837 (96%), з якіх 184 зернесушылкі працуюць на мясцовых відах паліва.

На працягу 2007 года ў сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі паступілі 367 трактараў (без трактараў, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны), з іх 290 новых, што складае 3,3% да наяўнасці на канец 2007 года. Выбыла трактараў 784, з якіх 665 спісаны, што складае 7,2% да наяўнасці на пачатак 2007 года.

Зернеўборачных камбайнаў паступіла 229 штук, з іх новых 200 (10,8% да наяўнасці на канец 2007), а выбылі 172 камбайны, з якіх спісаны 150 (8,4% да наяўнасці на пачатак 2007 года).

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

СВК РАЁНА КАРЫСТАЮЦЦА КАЛЯРОВЫМ ПАЛІВАМ

У сёлетнім студзені сельгаскааператывы раёна пачалі атрымліваць рознакаляровае паліва: пры дабаўленні спецыяльнага вадкага фарбавальніка бензін набывае сіні колер, а салярка зялёны. Менавіта ў СВК навінкай будуць карыстацца па адной простай прычыне: такім спосабам будуць змагацца з раскраданнем паліва. Як расказаў галоўны інжынер па ахове працы раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сцяпан Станіслававіч Вольскі, вадкі фарбавальнік для нафтапрадуктаў мае назву “Dyeguard Blue 79R” і паступае да нас з-за мяжы яго вытворцай зяўляецца

s