Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



жніва ён сярод пераможцаў. Разам са старшынёй сельгаскааператыву Я. Варганам і галоўным інжынерам І. Шэршнем У. Сянатар адзначаны за найбольшы прырост валавога збору зерня да паказчыкаў мінулага года і самую высокую ўраджайнасць збожжа і зернебабовых культур - 41,1 цэнтнера з гектара.

- Як удалося дабіцца такіх нядрэнных вынікаў?- цікаўлюся ў Уладзіміра Яўгенавіча.

- Асаблівых сакрэтаў тут няма: мудрагелістымі эксперыментамі на захапляемся. Аснова ўсяго ў земляробстве - у старых навуковых працах. Таксама мы прытрымліваемся тэхналагічнага рэгламенту вырошчвання сельскагаспадарчых культур, які распрацавалі беларускія вучоныя. Калі выконваеш рэкамендацыі гэтага рэгламенту, то можаш разлічваць на тую ўраджайнасць, якую мы атрымалі сёлета.

СЕЛЕКЦЫІ І ПЛЕМЯННОЙ РАБОЦЕ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

У Дзятлаўскім раёне адбыўся абласны семінар па пытаннях селекцыйна-племянной работы ў гаспадарках Гродзеншчыны. Для падвядзення вынікаў работы за першы квартал 2008 года і абмеркавання надзённых праблем жывёлагадоўлі ў Дзятлава зехаліся дырэктары райплемстанцый (цэнтраў селекцыі) вобласці. Таксама ўдзел у семінары прынялі галоўны заатэхнік абласнога камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання М. М. Казловіч, генеральны дырэктар РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства” П. З. Кашталян, начальнік Дзятлаўскага райсельгасупраўлення І. Р. Зубко, яго намеснік па жывёлагадоўлі В. С. Дубовік, галоўны заатэхнік упраўлення В. Ю. Каспяровіч, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” І. В. Чырко, дырэктар раённага селекцыйна-племяннога цэнтра Л. В. Юркевіч.

Удзельнікі семінара наведалі два сельгаскааператывы раёна “Граніт-Агра” і “Жукоўшчына”. Праграма мерапрыемства была арганізавана такім чынам, каб паказаць увесь цыкл вырошчвання цялушак ад нараджэння да іх асемянення. Спачатку ўдзельнікаў мерапрыемства прымалі “гранітаўцы”. На тэрыторыі гаспадаркі па чарзе былі наведаны тры фермы “Касцюкі”, “Карыца”, “Круцілавічы”. Галоўны заатэхнік СВК Г. Н. Круглоў праінфармаваў прысутных аб тым, як наладжана вырошчванне цялушак ад іх нараджэння да 12-месячнага ўзросту, аб арганізацыі іх штучнага асемянення. Галоўны ветурач гаспадаркі Т. Ф. Анушкевіч расказала аб прафілактыцы і лячэнні гінекалагічных захворванняў дойнага статку.

Потым удзельнікі семінара пераехалі ў СВК “Жукоўшчына”, дзе наведалі ферму “Краглі”. Тут аб вырошчванні цялушак і арганізацыі іх асемянення, аб развіцці мясной жывёлагадоўлі прысутным паведаміў галоўны заатэхнік сельгаскааператыва І. У. Жданаў, а заатэхнік-селекцыянер Л. І. Трышына і ветурач-гінеколаг І. І. Пенчык падзяліліся вопытам дзейнасці звяна па ўзнаўленню статку.

СВК “ВЕНЗАВЕЦ”: АРГАНІКА ВЫВЕЗЕНА

У СВК “Вензавец” працягваюцца работы па вывазцы арганічных угнаенняў і іх унясенні ў глебу. І, трэба сказаць, гаспадарка паспяхова працуе ў гэтым накірунку: уся нарыхтаваная арганіка ўжо знаходзіцца на палях, пераважная большасць унесена ў глебу.

Старанна працаваў на гноесховішчы малочнатаварнай фермы “Явар” механізатар Мікалай Мікалаевіч Мілейка: ён заняты на пагрузчыку “Амкадор”. За той час, пакуль карэспандэнт знаходзіўся на абекце, Мікалай не зведаў прастою. Адзін за адным падязджалі да яго пагрузчыка трактары, каб, атрымаўшы сваю “порцыю”, неадкладна накіравацца на поле. Яно і зразумела: вясенні дзень год корміць.

АПЕРАТЫЎНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ПА СЕЛЬГАСРАБОТАХ НА 3 КРАСАВІКА

Інфармацыя дыспетчарскай службы райсельгасупраўлення

Яравая сяўба

Назва СВК План Пасеяна (га) % да плана За дзень

1.”Рудаяварскі” 335 70 21 20

2.”Жукоўшчына” 1175 135 11 40

3.”Граніт-Агра” 3595 355 10 100

4.”Белагурна” 930 93 10 40

5.”Русь-Агра” 2440 175 7 60

6.”Дварэц-Агра” 1190 72 6 16

7.”Горка-Агра” 1057 60 6 35

8.”Войневічы” 980 40 4 20

9.”Вензавец” 1730 50 3 10

10.”Раготна” 1165 30 3 15

11.”Хвінявічы” 1152 40 3 25

12.”Слава працы” 2308 0 0 0

Усяго 18057 1120 6 381

ВЯСНОВАЕ ПОЛЕ ЧАКАЕ АДБОРНАГА ЗЕРНЯ

Падчас падрыхтоўкі насення пад сёлетні ўраджай асобныя гаспадаркі сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Зношаная зернеачышчальная і сушыльная тэхніка, значныя выдаткі на энерганосьбіты і транспартныя расходы усё гэта адбілася на падрыхтоўцы насення. У некаторых гаспадарках знізілася ўсходжасць з-за павышанай вільготнасці і невыканання іншых умоваў захоўвання.

Варта нагадаць, што сяўба некандыцыйнага насення забаронена згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб насенні”. Таму за той перыяд, які застаўся да сяўбы, у кожным сельгаскааператыве неабходна яшчэ раз праверыць насенне на ўсходжасць. Трэба замяніць нізкаякаснае па пасяўных кандыцыях і рэпрадукцыйнаму складу насенне і набыць элітны насенны матэрыял або першай рэпрадукцыі.

Насенне яравых зерневых і зернебабовых культур засыпана ў абёме 2038 тон. Усё яно ачышчана і праверана, аднак некандыцыйнае насенне маюць СВК “Рудаяварскі”, “Белагурна”, “Горка-Агра”, “Хвінявічы”. Таксама ёсць фонды азімых культур і страхавыя фонды яравых зерневых і зернебабовых культур.

І хоць на першы погляд усе пытанні вырашаны, у асобных гаспадарак існуюць пэўныя цяжкасці: падчас паўторнай праверкі на ўсходжасць зафіксавана зніжэнне гэтага паказчыка. У некаторых сельгаскааператываў высокі працэнт нізкіх рэпрадукцый. У СВК “Вензавец”, “Войневічы”, “Горка-Агра”, “Хвінявічы” ёсць адпаведна 30 тон, 21 тона, 30 тон, 28 тон насення трэцяй рэпрадукцыі, а гэта адмоўна адабецца на ўраджайнасці.

Старшыням СВК неабходна прымаць меры для міжгаспадарчага абмену нізкіх рэпрадукцый, аднак

s