Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



равалі і яшчэ даволі працяглы час паказвалі потым замежныя фільмы. Уласная вытворчасць сфарміравалася пазней і прайшла такі ж шлях, як і кінаматограф іншых краін, ад кіно нямога да гукавога. Важная падзея ў развіцці айчыннага кінамастацтва далучаецца снежнем 1924 года згодна Пастановы Савета Народных Камісараў БССР было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно), якое атрымала права на манаполію кінапракату на Беларусі. З наступнага, 1925 года, можна сказаць, і пачалося на беларускай зямлі развіццё кінавытворчасці сталі здымаць кінахроніку, неўзабаве зявіўся і першы мастацкі фільм (“Лясная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча). Работы айчынных рэжысёраў і акцёраў паступова атрымалі вядомасць не толькі ў былым СССР, але і за яго межамі.

ТАК СЛУЖАЦЬ НАШЫ ЗЕМЛЯКІ

Аляксандр Леанідавіч Дубека праходзіць службу ў Віцебску. Ён дрэсіроўшчык групы спецыялістаў-кінолагаў трэцяй асобнай патрульнай роты вайсковай часці 5524. Падчас праходжання службы ён праявіў сябе граматным, дысцыплінаваным, адказным ваеннаслужачым. Выдатна вывучыў асноўныя пастановы агульнавайскавых статутаў, статут службова-баявой дзейнасці ўнутраных войскаў, Законы Рэспублікі Беларусь “Аб міліцыі”, “Аб унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь”. Ён правільна выкарыстоўвае атрыманыя веды на практыцы, выконвае абавязкі патрульнага па ахове грамадскага парадку са сваёй службовай сабакай. Акрамя таго, заўсёды сочыць за замацаванай зброяй і спецыяльнымі сродкамі.

А вось вытрымкі з Падзячнага пісьма бацькам Сямёна Міхайлавіча Луні. “Рады паведаміць, што ваш сын выконвае свой абавязак перад Радзімай добрасумленна. З першых дзён службы ён праяўляў выключную зацікаўленасць у вывучэнні ваеннай спецыяльнасці. Сямён карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у таварышаў па службе і камандавання часці”. Трэба дадаць, што Сямён служыць у пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь у горадзе Полацку.

Сяргей Генадзьевіч Якшэвіч служыць у Мінскім батальёне аховы і абслугоўвання камандавання ВПС і войскаў СПА вадзіцелем-кранаўшчыком роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. На працягу ўсёй службы ён вылучаецца выдатным выкананнем сваіх службовых абавязкаў і асабістай дысцыплінаванасцю, за што неаднаразова заахвочваўся камандаваннем часці.

Карыстаецца аўтарытэтам сярод ваеннаслужачых, камандзіраў механік-вадзіцель вайсковай часці 20170 горада Слоніма Іван Міхайлавіч Шостак. Ён якасна выконвае пастаўленыя задачы, сочыць за выкананнем воінскай дысцыпліны.

Згадзіцеся, прыемна чуць добрыя водгукі пра нашых землякоў. У сваю чаргу камандаванне не забывае ўзнагароджваць салдат пазачарговымі звальненнямі.

Ганна ЛЯХ.

ДЗІВАК

Заўсёды ёсць людзі, якія нас здзіўляюць. І не толькі незвычайнымі ўчынкамі. Часам празмернай адкрытасцю душы, нейкай дзіцячай наіўнасцю, шчырасцю. Такіх людзей часцей за ўсё ўспрымаюць як дзівакоў, якія не “упісваюцца” ў паўсядзённыя нормы жыцця.

Герой гэтага аповяду таксама дзівак. Менавіта так яго клічуць у мясцовасці, дзе ён жыве. А ён… ён не звяртае на гэта ніякай увагі, працягвае жыць, дзейнічаць так, як яму падабаецца…

… Упершыню ён здзівіў многіх, калі памяняў месца жыхарства: з горада на вёску. “Во дзівак, казалі пра яго выбар. Працаваў на заводзе, меў жыллё з усімі выгодамі. Гэта ж трэба было дадумацца “цывілізацыю” змяніць на нейкую “забітую” вёску, у якой у хуткім часе не будзе ні душы…”

Здзіўленне вяскоўцаў было зразумелае. Моладзь толькі і марыла аб тым, каб хутчэй “вырвацца” ў горад. Хлопцы і дзяўчаты меркавалі, што толькі ў горадзе ідзе сапраўднае жыццё. А што ў вёсцы? Адна руціна, бясконцая праца. Надакучыла… А яму надакучыла бясконцая мітусня, шум, тлум. Захацелася цішыні і спакою, захацелася чагосьці роднага.

У горадзе, як мяркаваў дзівак, не было зяднанасці. Кожны жыў у асабістым, сваім свеце, які заканчваўся за межамі кватэры. Усё навокал было чужое. Жывучы ў горадзе, дзівак адчуваў сябе нейкай пясчынкай… Вярнуўшыся ў вёску, “да родных ніў, да роднай хаты”, ён адчуў сябе самім сабой. Усё навокал было такое роднае, такое блізкае. Вось той луг, дзе калісьці, яшчэ хлапчуком, ён бегаў разам са сваімі сябрамі. Вось тая сцежка, па якой ён не раз хадзіў з матуляй або з сябрамі па грыбы… Успаміны хвалявалі сэрца, душу. Ад празмернасці пачуццяў на вочы наварочваліся слёзы. Ён адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым, бо ён быў дома…

…А вясковая моладзь з усіх сіл “рвалася” ў горад. Тыя ж, каму не пашчасціла, засталіся ў вёсцы. Скардзілася на лёс, скардзілася на вясковае жыццё. Вольны ад працы час бавілі за гульнёй у карты, а таксама распіваючы спіртныя напоі. “А чым тут больш займацца? апраўдвалі маладыя вяскоўцы свой выбар. Нуда замучыла…” А дзівак трымаўся як мага далей ад такіх кампаній. “Ганарлівы…”, палічылі яны. Зусім не, ён ніколі не быў такі. Уся справа ў тым, што ў яго жыцці не было месца дрэнным звычкам. Ён не ўжываў алкаголь, не курыў. Лічыў, што гэта не прынясе нічога добрага. І з жалем назіраў дзівак, як злоўжыванне алкаголем скалечыла ўжо не адзін лёс. Ён бачыў, як маладыя яшчэ хлопцы ў хуткім часе станавіліся заложнікамі гэтай атруты. І вось ужо пачынаюць думаць толькі аб адным: “Дзе б выпіць?”

УЛАДЗІМІР СЯНАТАР: “ЗНАЙШОЎ СЯБЕ Ў АГРАНАМІІ”

Плённа працуе агранамічная служба адной з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны - СВК “Русь-Агра”. Больш дзесяці гадоў ёй кіруе галоўны аграном Уладзімір Сянатар. Гэты спецыяліст даўно прывучыў астатніх да сваіх поспехаў. Вось і па выніках сёлетняга

s