Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТАРАЛОГІІ

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

НА ТЭМУ:

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ НА ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ

 

Выканала: студэнтка Назарава Юлія

Анатольеўна ЭКФАК 1 курс 7 група

Выкладчык: Кірчук Юлія Віктараўна

 

 

 

 

 

 

ГОРКІ 2008 год

 

Змест

 

I. Асноўная характарыстыка

II. Статыстыка

III. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты

IV. Аналіз

V. Навіны

VI. Галоўныя праблемы

VII. P.S.

VIII. Спіс літаратуры

 

 

I. Асноўная характарыстыка

 

Аграпрамысловы комплекс у 2006 годзе функцыянаваў у складаных метэакліматычных умовах. Гэта прывяло да таго, што тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі некалькі замаруджваўся і не заўсёды выконваліся прагнозныя паказчыкі. Разам з тым, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой павялічылася на 12 %, вытворчасць малака - на 9 %, яек - на 15 %. Пры гэтым пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 2 %, свіней - на 6 %.

Аднак за кошт мінімізацыі страт ад прыродных анамалій, уключэння ўсіх рэзерваў арганізацыйнага і тэхналагічнага плана па выніках года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася і склала 106 %, што адпавядае гадавому прагнозу(106-108 %). За 2006 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі Гродзенскай вобласці атрымана валавой прадукцыі на суму 1277 млрд. рублёў, што склала 104,1 % да ўзроўню 2005 года (прагноз 104 %).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі ўзрасла на 15,2 %. Павялічыліся абёмы вытворчасці мяса на 10,3 %, валавыя надоі малака - на 8,6 %.

Прырост жывёлагадоўчай прадукцыі забяспечаны ў асноўным за кошт росту прадукцыйнасці грамадскай жывёлагадоўлі. Сярэдні ўдой малака на адну карову склаў 4363 кг, што на 334 кг больш, чым у 2005 годзе, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе на гадоўлі і адкорме буйной рагатай жывёлы ўзрасло на 11 грамаў і свіней - на 27 грамаў і дасягнула ў жывёлагадоўлі 588 грамаў і ў свінагадоўлі 511 грамаў.

Палепшылася якасць рэалізуемай прадукцыі. Сярэдняя вага адной галавы буйной рагатай жывёлы, пастаўленай на мясакамбінаты, склала 475 кг і свіней 111 кг.

У разліку на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў рэалізавана 171 цэнтнер мяса і 568 цэнтнераў малака, што адпаведна на 15 % і 9 % больш, чым за 2005 год.

Чысты прыбытак сельгасарганізацый Гродзенскай вобласці за студзень-лістапад 2006 года склаў у бягучых цэнах Br159,6 млрд., што на 10,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2005 года. Чыстую страту ў студзені-лістападзе атрымалі чатыры сельгасарганізацыі (1,7 працэнта агульнай іх колькасці) на суму Br901 млн.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг у сельскай гаспадарцы Гродзеншчыны склала 7,9 працэнта супраць 13 працэнтаў у студзені-лістападзе 2005 года, рэнтабельнасць продажаў - адпаведна 6,4 працэнта супраць 10,1 працэнта.

На 1 снежня 2006 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць сельгасарганізацый вобласці склала Br162,1 млрд., або 19,4 працэнта агульнага абёму крэдыторскай запазычынасці. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць перасягнула пратэрмінаваную дэбіторскую ў 15,2 раза.

Пратэрмінаваная запазычанасць сельгасарганізацый за энергарэсурсы на 1 снежня 2006 года, уключаючы ўнутрырэспубліканскія разлікі, склала Br6,8 млрд., або 4,2 працэнта ўсёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці галіны і 7,3 працэнта пратэрмінаванай запазычанасці за энергарэсурсы па вобласці.

Жывёлагадоўля зьяўляецца адной з крыніцаў сродкаў да існаваньня для аднаго мільярда чалавек ва ўсім сьвеце, а яшчэ для прыблізна сямідзесяці адсоткаў беднага вясковага насельніцтва плянэты жывёлагадоўля зьяўляецца сапраўды важнай крыніцай сродкаў да існаваньня. На долю жывёлагадоўчай вытворчасьці зараз прыпадае каля трыццаці адсоткаў ВУП сельскай гаспадаркі ў разьвіваных краінах, і, паводле прагнозаў спэцыялістаў, гэтая лічба вырасьце да прыблізна сарака адсоткаў да 2030 году.

Глябалізацыя рынкаў жывёлагадоўлі зьяўляецца самым галоўным чыньнікам, што ўплывае на разнастайнасьць пародаў сельскагаспадарчых жывёлаў.

Традыцыйныя сыстэмы сельскагаспадарчай вытворчасьці прадугледжваюць выкарыстаньне шматфункцыянальных жывёлаў, кожная зь якіх забясьпечвае чалавека цэлым шэрагам тавараў ды паслугаў. Сучасная сельская гаспадарка вывяла спэцыялізаваныя пароды, аптымізуючы спэцыфічныя вытворчыя рысы. Выкарыстаньне гэтых пародаў дазволіла дамагчыся бясспрэчна годнага подзіву падвышэньня роўню прадукцыйнасьці, але ў той самы час іх гадоўля і памнажэньне вымагаюць значнага ўкладаньня рэсурсаў і прцы звонку.

Агулам 14 з больш чым 30 прыручаных відаў сысуноў і птушак забясьпечваюць зараз чалавецтва 90 адсоткамі харчаваньня, якое вырабляецца ў жывёлагадоўчым сэктары.

”Большасьць выраблянага харчаваньня прыпадае на долю ўсяго пяці відаў жывёлаў: быдла, авечак, козаў, свіньней і кур”, -- адзначае Ірэна Гофман (Irene Hoffmann), кіраўнічка Службы жывёлагадоўчай вытворчасьці ФАО. “Адбор высокапрадукцыйных пародаў арыентаваны на разьвіцьцё спадчынных рысаў, зьвязаных з прадукцыйнасьцю, і, зазвычай, пагарджае пры тым функцыянальнымі і адаптацыйнымі рысамі. Гэты працэс вядзе да звужэньня генэтычнай базы як унутры саміх камэрцыйна пасьпяховых пародаў, гэтак і іншых

s