Святы и абрады беларусау

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павере: калі дзіцяце пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак - родзіцца няўмека, аўторак - нараджаюцца працавітыя людзі, серада - неакрэслены лёс, чацверг - будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца - лайдак, злодзей, субота - шчаслівымі, удачлівамі, нядзеля - самыя шчаслівыя людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех.

Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па каляндару.

Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку.

Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты.

Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах зяўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі навы гаршок, які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў ляльку (калыску). На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка зядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай і кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус, хустку. Для бабкі і кумоў наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб лёс дзіця быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец.

Да найбольш важных падзей, што суправаджаліся абрадывымі дзеяннямі і завяршалі сімвалічнае далученне навароджанага да сямі і грамады адносіліся: ачышчэнне дзіцяці пасля царкоўнага памазання, зяўленне першага зуба, першыя крокі і першые пастрыжэнне. Пакуль збіраліся госці дзіцяці купалі. Так адбывалася ачышчэнне. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Пры ачышчэнні дзіця ставілі на ножкі, а на яго галаву клалі абаранкі. Купала дзіця бабка-павітуха, прычым дзіця было ў начоўках. Гэтай сумяссю мылі твар усіх, хто быў у гасцях і выцяралі ручніком. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц. Увесь гэты абрад адбываўся на трэці дзень пасля хрышчэння. Звячаі і абрады ячышчэння навароджанага завяршалі хрэсбінныя ўрачыстасці.

Радзіная абраднасць, як у цэлым уся традыцыйная народная абраднасць зведала на сабе негатыўны ўплыў сталінска-брэжнеўскай паліткі, што прывяло да глыбокага крызісу беларускай нацыянальнай культуры.

Другі момант знікненне - знішчэнне сялянства як класа.

Трэці - агульны нізкі культурны ўзровень, вялізарны разрыў паміж штодзенным побытам, масавай культурай жыхароў рэспублікі, з аднаго боку і здабыткамі беларускай нацыянальнай культуры, распрацаванай літаратарамі, навукоўцамі, мастакамі - з другога.

 

ВЯСЕЛЛЕ.

 

Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).

Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў нявесты свата (сваццю). Сватам зяўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1 можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб.

Сваты, зайшоўшы ў хату да бацькоў нявесты, звычайна не гавораць прама аб іх мэце прыходу. Яны прадстаўляюць сябе гандлярамі або паляўнічамі, або яшчэ кім- небудзь, што прывяло да хаты нявесты знянацку. Напрыклад за пакупкай чаго- небудзь, або заблукалі па дарозе ці хочуць купіць у іх што-небудзь.

Калі бацькі нявесты даюць згоду ім дапамагчы ў іх просьбе, тады сваты ставяць на стол тое, што яны прынеслі з сабою: гарэлку і закуску. Абавязкова хлеб і соль для ўдачы. Сват запрашае паглядзець нявесту і расказвае ёй пра ўсе дадатныя рысы жаніха. Калі нявеста дае згоду на шлюб, бацькі жаніха і нявесты дагаворваюцца паміж сабой аб парадку правядзення вяселля: дзень правядзення вяселля, аб прыданным нявесты і г.д.

Паколькі гутарка праходзіць з выпіўкай і закускай гэта інакш называецца запасны.

Збоку нявесты яе бацькі пасылаюць да жаніха сваіх людзей, каб даведацца якая гаспадарка ў жаніха, яго багацце, яго паводзіны сярод сваіх суседзяў, яго працавітасць. Гэта называецца выгляды. Але выглыды праводзяцца не заўсёды, бо могуць даведаюцца ўсё пра жыніха праз яго суседзяў ці іншых людзей, якія добра ведаюць жаніха.

Падрыхтоўка да дня вяселля праводзяцца бацькамі жаніха і нявесты паасобку. Абмяркоўваюць каго запрасіць на вяселле, колькі патрэбна ежы і спірту, хто будзе шаферам у маладога і што будзе шаферкамі ў маладой.

У дзень вяселля госці жаніха і нявесты збіраюцца асобна ў жаніха і нявесты. Шаферкі апранаюць нявесту ў вясельнае адзенне (вянок на галову, фату і г. д.). Шафер жаніха прымацоўвае да грудзей квенікі.

У царкве поп вянчае жаніха

s