Святы и абрады беларусау

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



упінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.

У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.

У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.

Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае свята жывелаводаў, пазней-земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.

 

дзяды.

 

"Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя,

хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ждаў.

Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу,

к нашаму прыпечку, хлеба-солі засылайце,

каб было чым душы памінаць год ад году,

век ад веку."

Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.

На могілкі ішлі ўсей сямёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.

Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сямі, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.

Як і на звычайных памінках, стоя вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.

 

НАРАДЖЭННЕ 1 ХРЭСБІНЫ ДЗІЦЯЦІ.

 

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншая будына, то жанчына ішла туды. Калі свабоднай будыны не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася такая неспадзёўка дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну.

Роды адбываліся ўзімку ў хыце, улетку - у выраўнях, хлявах, гумнах. Бывала, што ў час родаў родзініца звярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-павітухі гаварылі: "Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа ладна дзелаецца." Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Бабка выконвала як рацыянальныя заходы да парадзіхі так выкарыстоўвала і розныя магічныя прыёмы. Нарадзіўшыгася дзіцяці бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля дзіцяці жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць свой розум".

Першае купанн

s