Святы и абрады беларусау

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашенне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад.

Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі і ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.

ВЯЛІКДЗЕНЬ.

 

Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты:

чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.

Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай зяўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.

Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным паверям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны зядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.

Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці "лубку".

Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно зяўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня зяўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.

Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.

У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.

Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх веншавальныя песні. Звычайна яны веншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывелаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай зявай.

Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шал

s