Святы и абрады беларусау

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і зядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзнь. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца свята ўшанавання памерлых.

Юря. Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юря, то будзе хлеб у дурня."

Пахаванне стралы. У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

Зялёныя святкі. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята зяўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво. Гэтае свята зяўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Жаніцьба коміна. Гэтае свята было ўведзена яшчэ Пятром I. Прыпадала яно на 13-14 верасня. Па гэтаму святу сустракалі Новы год восенню.

Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надворю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неадемным рытуалам зяўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:

перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

Зрабіўшы агульны агляд беларускіх свят, я перахаджу да больш дэтальнага разгляда некаторых свят і абрадаў беларусаў, каб паказаць чым жылі нашыя продкі раней, а таксама прыгажосць нашай культуры.

КУПАЛЛЕ.

 

Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл.Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды , часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты, купаленку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.

Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва.

Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцярагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.

Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. По

s