Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі

Смерць - зява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца

Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі

Курсовой проект

Литература

Другие курсовые по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
>За здароўе Эўропы моляцца:

«Нарадзі, нарадзі Беларусь!»

 

Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.

 

Зручней за ўсё спаць як лыжкі,

І носам шыі кранацца.

Тады ты паходзішь крышку

На мяккую цёплую цацку.

 

Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў набывае таксама адценні бытавых, зніжаных умоў, такім чынам атрымліваецца кантраст высокапачуццевасці і куртуазнасці з урбаністычнасцю сітуацый.

Што мне рабіць з табою,

такой прыгожаю?

Калі ты стаіш на кухні

у аднаіх шкарпэтках

і варыш каву. мне.

у маёй кватэры, -

Глядзець на цябе.

ісці па асфальце ў ботах

і думаць пра мора

кратаючы вейкамі

ужо цёплую скуру ветра

спыніцца

і доўга выбіраць кветку

пад колер вачэй тваіх

ірыс

 

Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :

 

доктар майго цела

спіць са мною ў ложку

ён як доктар мусіць заўсёды быць побач

доктар майго цела ўстае па будзільніку

і цягне мяне пад душ

ён як доктар можа бачыць мяне голай

доктар майго цела

прабівае мой квіток у тралейбусе

ён як доктар у транспарце ездзіць бясплатна

на працы доктар садзіць мяне на крэсла

і адразу лічыць пульс

і адразу мерае ціск

і адразу ставіць кропельніцу

і глядзіць на мяне сур'ёзна

праз свае акуляры

вось так

яшчэ адзінаццаць тысяч

тваіх маладых суайчыньнікаў

за цэлы год

не паглядзяць ніводнага фільму

Мілаша Формана.

 

Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.

 

Частавалі нас кавай

ветліва і ласкава,

налівалі гарэлку...

ці то ангельскі ром?

Ля кавярні "Ла Скала"

лашчыла-мілавала,

абурыўшы суседзяў

справа

каленку яе пад сталом.

Ці паспеем мы усе.

 

Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя усё ужо напісана да нас складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу. Рытэйк.

мы будзем прыпальваць проста ад зорак

а нашыя словы падхопіць вецер

і панясе іх urbi et orbi

распавядзе ўнукам і дзецям.

 

Згубленнае ў інфармацыйным кіберпрасторы дзяцінства наступных пакаленняў - таксама адметнасць тэмы часу.

 

зваротны адлік

тры, два, адзін

дзесьці ўгары

ўдарыць гадзіньнік

забомкае

валяцца зьнічкі ўніз

вярніся ў дзяцінства

 

У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:

 

Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам,

Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.

Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі

Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.

Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?! Merde! Shit! Говно!»

 

Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў - рызома.

Mein kampf - енчыць і шкадаваць

я майстар пахавальных працэсій

час ад часу цябе

прабач прадбач

перацягні мяне папругай да

а не пасля

зрабі з мяне ката

і не пушчай у хату

зрабі з мяне сабаку

і не пушчай на двор

я шляхціч і мужык

давай на недатканым

 

Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці - англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. Трэш

 

што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз

бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны

ведаюць, што ты далёка; і таму як раз

так адзінока.

Смешна - у сэкандзе ўстрэціць сяброўку,

У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.

Смешна- і радасна, і няёмка.

Смешна, калі без прычыны.

Напішу, ў аўтобусе як слышу,

Як па ціліфону гавару.

Пусць грамаціка таўпы мне пішчай -

Я затое словам не саўру.

Так крычаць у магазіне цёткі,

Вечарам ругаюцца дзядзькі,

Шчэ с утра паддаўшы добра воткі

І надзеўшы гразные парткі.

Усё паводле гульні:

бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй "чысьціні",

слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,

мараліст, пракляты, патрабуе патакі,

бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-

чога сьвятога: усё па панятках.

 

Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы - тэнэнцыя даволі шырокая.

 

Высьпела роспач,

высьпела,

зьзяючай язвай на целе выступіла,

рапсодыяй высыхлай,

срэбраным выстрэлам,

вызнала,

вылезла,

задзірліва чорныя кветкі выставіла,

выскараскалася -

высьпела…

 

Кацэпцыя усе, што ты маеш можна прадаць - адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.

 

Высьпела роспач, вые нямая,

і проста так да яе не падойдзеш,

ды скажыце усім: чалавек, што складае,

мае танную роспач на продаж.

 

Іронія над плёнамі культуры:

 

А калі зазьзяе сонка,

Скінуць футры ўсе ў пару,

Я чароўныя трусёнкі

Фэтышыстам падару.

 

Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека, адычнасці абсалютна не характэрная беларускай літаратуры зявілася ў найноўшай плыні. Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае, набліжанае да кожнага з нас.

 

І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце - Макс Мірны.

Рукі ягоныя - золата, пот яго - ладан і сьмірна.

Прэс ягоны - тымпан, ногі яго - кіпарысы.

Водар навокал - сандал, што з чрэслаў ягоных выпарыўся.

Грудзі ягоныя - узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».

У першых радах манэжу - людзі, якіх ён вылечыў.

 

Рэлігійная тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці - тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная, але ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.

 

Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.

Добра, калі міратворца стварае міра.

Проста з паветра, поўную блакітную каску,

на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.

Бо калі міратворца спраўна стварае міра -

то тады цудатворца спраўна стварае цуды,

і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,

і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.

 

Заключэнне

 

Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія зявы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым. Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць ў тэме і прызвычайвацца да таго, што са зяўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца : рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк і інш.

З тых асаблівасцяў вечных тэм, што мы заўважылі падчас гэтага даследвання можна адзначыць новыя, характарызуючыя эпоху, 21 стагоддзе:

Любоў.

Матырыяльная

Побытавая

Інфармацыйная

Машынная,механічная

Смерць:

Жорсткая

Маральная

Іранічная

Урбаністычная

Час:

Згублены

Сапсаваны інфармацыйнай прасторай

Індустрыяльны

 

Выкарастаныя літаратурныя крыніцы

 

1.В.Е. Халізеў Тэорыя літаратуры - Масква, Вышэйшая школа, 1999 г.

2.В.Ф. Рагойша Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2008.

.Ківель І.У. Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2006.

.Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору//

Публікацыя кафедры Белзржуніверсітэту філалагічнага факльтэту -, 2011 г.

. Slounik.org (Тэрміналагічны апарат працы)

. Litradio.by (Адна з крыніц даследаваных вершаў)

. stihi.by (Прыватныя старонкі аўтараў у сетцы)

Похожие работы

<< < 1 2 3