Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

Такім чынам, гаворкі ў складзе беларускай мовы - гэта адлюстраванне і вынік натуральнага гістарычнага развіцця першапачатковай этнагенетычнай старажытнаўсходнеславянскай і іншай

Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

Курсовой проект

Иностранные языки

Другие курсовые по предмету

Иностранные языки

Сдать работу со 100% гаранией
куючы партызанам, вёска ўцалела.

На сённяшні дзень вёска зрабіла вялікі крок наперад. Яна расце, развіваецца і будзе развівацца, бо ў яе ёсць будучае, ёсць мы - маладое пакаленне, якое пераняло ад сваіх дзядоў, прадзедаў той патрыятычны дух свабоды, змагарства за шчаслівае жыццё.

 

Фанетыка-марфалагічныя асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

 

Самымі выразнымі фанетыка-марфалагічнымі асаблівасцямі гаворкі вёскі Рэчкі зяўляецца:

) Оканне пасля цвёрдых зычных (болото, коса, солома, собака, чоловек, корова, мороз, колбаса, город, горошок, порода, погода, полоса, порог, порох, шоколад, колода, молоко, сало, мало, сорока, половік, коло, дорога, лето корона і інш. ).

) Еканне пасля мяккіх зычных (цесто, место, гето, велік, сера, сены, веранда, венык, редька, мера, мелко, зерно і інш.).

) О на месцы я ў афіксе -ся зваротных дзеясловаў прошлага часу н.р. і ў безасабовых дзеясловах (нэслосо, казалосо, почулосо, садыласа, косылосо, копалосо, плеласа, жаловаласа, взрывалосо, сціраласа, мераласа і інш.).

) Выямаўленне ў займенніку што, спалучэння [шч] або [ш] (шчо, шо).

) Наяўнасць пратэтычнага [в], у тым ліку і ў займенніках трэцяй асобы ( вон, воко, вокно, возеро, вольха, вусы, вона, вуліца, вушы і інш.).

) Наяўнасць прыстаўнога [г] (горэхі, гостры, геты, горэшына і інш.).

) Сцяжэнне галосных у склонавых формах прыметнікаў і займеннікаў (весёла, ходяча, молода, сэрэдня, далёка, доўга, светла, сільна, сонна, стара, красіва, тэпла, морозна і інш.).

) Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў (зуп, люп і інш. ).

) Пераход мяккага [ц] у мяккі [т] (альбо цвёрды [т], як варыянт) у дзеясловах 3-яй асобы множнага ліку цяперашняга часу (моўчать, робять, сэдять, вяжуть, гледять, свішчуть, морозять, носять, светять, колють (колют), вешають (вешают), копают, мэлют, голосять і інш. ).

) Наяўнасць -ты у дзеясловах будучага часу або ў формах інфінітыва (будэм робыты, будэм сэдеты, свістаты, моўчаты, гледеты, ходыты, копаты, ездыты і інш.).

) Назіраецца цеканне (цесто, цесно, цепло, цялё, цёрка і інш.).

) Назіраецца дзеканне перад націскнымі галоснымі (дзёгць, дзежка, дзяцел і інш. ).

) Назіраецца цвёрды [д] перад ненаціскнымі галоснымі (дэтвора, дыван, дыравы і інш. ).

) Вымаўленне галоснага [е] пад націскам у становішчы перад наступным цвёрдым зычным (брызент, інжынер, ветёр і інш.).

) У адз. ліку назоўнікі маюць асобны клічны склон. У гэтым склоне назоўнікі м.р. маюць канчатак - е(-а), -ё, -у(сынку, сыне, браце, деда, Данё ), а назоўнікі ж.р. - канчатак -о(-е) (бабо, Тане і інш. ).

Клічную форму на -о(-е) маюць і падобныя да назоўнікаў ж.р. назоўнікі м.роду (батько, папко і інш. ).

) У 1-ай асобе мн. ліку цяп. часу дзеясловы маюць канчаткі з галосным [о] у канцавым становішчы -імо(-ымо), -емо(-амо) (ходымо, чуемо, носімо, емо, сэдымо і інш. ).

)Адпадзенне ў некоторых словах пачатковых в, г: Ладзё, ладыш.

)Гук ф у традыцыйнай лексіцы замяняецца гукамі п, х, хв: хвартух, пасоля і інш.

) Разам з поўнай формай прыметнікаў, займеннікаў і лічэбнікаў ужываецца кароткая форма: добра печ, нова хата, гэ.

)Канчатак э ў М.с. адз.ліку ў назоўніках з асновай на шыпячыя і р: на дворэ, на пэчэ.

) Канчатак ом у назоўніках м.р. і н.р. у Т.с.: мэдом, светом.

) Канчатак а ў Н.с. мн.ліку ў назоўніках н.р.: котэнята, вокна, поросята, цыпэнята.

) Ужыванне старой, сінтэтычнай формы буд.часу дзеясловаў незакончанага трывання: пісатыму, робітыму.

 

Слоўнікавы склад гаворкі вёскі Рэчкі

 

Лексіка прыроды

)Метэаралогія, каляндар: назвы надворя (добрэе, плохее; сухее, мокрэе); характарыстыка атмасферных зяў (хмарэ, облака, дождж, снег, роса, туман, ветрэ); каляндар: суткі і часткі сутак (ранок, дэнь, вэчор, ноч), тыдзень і дні тыдня (нэделя, понэдельнык, вторнік, сэрэда, чэтвэрг, пятныца, субота, воскрэсенне), месяцы (январ, февраль, март, апрэль, май, іюнь, іюль, аўгуст, сентябэр, октябэр,ноябэр, декабэр), поры года ( зыма, вэсна, лето, осэнь).

)Назвы раслін: дрэў (бэроза, дуб, вішня, груша, клён, ліпа, ольха), ягад ( черніка, лухачэ, смородіна, земляніка, клубніка), кветак ( ромашка, ландыш, цюльпан, роза, бархатцы, сенябрінкі).

)Назвы звяроў (ліса, воўк, медведь, зубр), хатніх жывёл (корова, свіння, коза, бык), птушак (ворона, сова, верабей, бусько, ласточка), рыб (шчука, карась, плотка,лінь).

Чалавек і сямя

)Характарыстыка людзей паводле фізічных і духоўных прыкмет (сільны - слаботте, худэча - тоўсты, вундэркінд - дурны, ліса, зазроны, робочі - лентяй).

)Роднасныя адносіны (кроўная роднасць: батько, унук, дед; някроўная роднасць (нэвестка, свёкры, тэсть, швагер).

Вытворчая і сацыяльна-бытавая лексіка

)Назвы поля паводле якасці (торфянік, пэсчанік), пашы (пазбічшэ). Уласныя назвы ўрочышчаў (Цэліна, Старына, Лісіча Горка, Рокіта, Хворошчэнскэе, Сомінскэе, Цыбулька, Пановэ і інш.).

)Працэсы апрацоўкі зямлі (боронованне, окучванне), прылады апрацоўкі зямлі (борона, плуг (сошка, соха), сапка) і ўборкі ўраджаю (копочка, картоплекопалка, лопата).

)Назвы асноўных сельскагаспадарчых і тэхнічных культур (віка, жыто, сеянка, картоплі, буракі, морква), назвы садавіны (яблыко, груша, сліўка), гародніны ( цыбуля, часнык, рэдіска, капуста).

)Лексіка, звязаная з жывёлагадоўляй і птушкагадоўляй. Назвы свойскіх жывёл паводле ўзросту ( порося, свіння; тэля, корова; цыпэня, кура), полу ( качка, качур; свіння, кнур; корова, бык; гусь, гусак; кура, пэтух).

)Назвы хатняга абсталявання і начыння: посуд для страў ( міска, тарелка, кружка) і захавання прадуктаў ( гладышка, слоік, чігун, утятныца, коструля, бочка).

)Назвы ежы (агуьная назва - еда), яе відаў ( па часе прыёму стравы: заўтрак, обед, полднік (полудэнь),вэчэра; па якасці: гарача - холодна, гушча - рэдкэе).

)Назва адзення: мужчынскага (фрэндж, штаны (шаравары), швэдэр, майка, кохта, панталоны (плаўкі), рубашка), жаночага (споныца, сарахван, кімэно, камідзэлька, калготкі), дзіцячага (джынсы, блузка, шорты, туніка), зімовага (шуба, шапка, дублёнка, кожанка,, куфайка), летняга (розлетайка, вэтроўка, шорты); галаўных убораў (кепка, хустка, панама), абутку ( тёпікі, чешкі, сланцы, шлёпкі, ботінкі, красоўкі, туфлі, басаножкі, батільоны, балеткі, сапожкі), упрыгожанняў ( цэпочка, браслет, кольцо, заушніцы).

У гаворцы вёскі Рэчкі зафіксавана не мала цікавых па вымаўленні структуры і лексічным значэнні слоў. Напрыклад, выяўлены шэраг слоў амонімаў:

Локоть: 1) Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча. Міша ободраў локоть. 2) Мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5м. Доска була малой, прімерно коло двух локтей дліной.

Шуляк: 1) Драпежная птушка. Учора шуляк двух цыпенят украў. 2) Някемлівы чалавек. Шуляк з шулякоў, як такэе можна було пропустыты!? 3) Слаба звіты, мяккі качан капусты. Хотела даты тобе добры качан капусты, да дэ там - одны шулякі сэдять!

Рубэль: 1) Грашовая адзінка. Ну і дорогі хлеб, стоіт гаж чэтыры тысячы. 2) Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы. Положы рубэль на воз, да за сеном поедэм.

Немэц: 1)Немцы; народ, які складае асноўнае насельніцтва Германіі. Помню, немцы до нас прыежджалі на своіх машынах, часто морылі голодом людэй у нашым сэле, бо забэралі ў іх последнее. 2)Нямы чалавек. Ну вон і немэц, слова лішнёго нэ выдавіш!

Коса: 1)Доўгія заплеценыя разам валасы. Ну і Ганя, ну й краса, а за плечыма, глянь, коса. 2)Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошвання травы, збожжа і пад. Коля, наточі косы, да едьтэ, пока сонцэ нэ ўэышло.

Свінка: 1)Віруснае захворванне - запаленне калявушных залоз. А мое, ты думаеш, у детстве нэ болелі? Ек напала свінка, да на ўсех поголоўно!.. Во було!.. 2)Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння. Нешо наша свінка заболела, трэба ветерінара вызваты, хай побачыт, да ўкола мо якого дасць.

Шыло: 1) Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржальнам. Як я буду ладыты твое сапожкі, колі ты шыло загубіў? 2) Пра кручкаватага чалавека. Ну ты і шыло, усюду успееш!

Трус: 1)Невялікі хатні грызун сямейства заечых. Заходю сёння до моіх трусоў, а воны як одын полеглі. Пэрэелі, відімо… 2)Баязлівы чалавек, які лёгка паддаецца пачуццю страху. Міша буў вэлікім трусом: всегда і всёго бояўса.

Таратайка: 1)Лёгкая на двух колах павозка. Але ж бач і нэ ломіцца его таратайка, сколька ўжэ год ездыт. 2) Пра чалавека, які вельмі хутка гаворыць. Да помоўчі ты, таратайка, дай хоть слово ўставіты.

Таксама багатая сінаніміка гаворак. Слова есцімае, напрыклад, сінонімыуплетаты, гаматы, дзюбаты, колупаты, вэцкацца, лопаты, пэрты, хрумстаты, тэрэбіты, чамкаты, жраты, пхаты і інш. Слова ісці мае такія сінонімы як, шлындацца, плесцеса, лететы і інш.

 

Вывад

 

Такім чынам, гаворкі ў складзе беларускай мовы - гэта адлюстраванне і вынік натуральнага гістарычнага развіцця першапачатковай этнагенетычнай старажытнаўсходнеславянскай і іншай па паходжанню моўнай спадчыны продкаў беларускага народа і структурна-тэрытарыяльнага ператварэння і відазмянення яе ў вусных зносінах яго розных тэрытарыяльных частак. Кожная гаворка характарызуецца значнай разнастайнасцю сваіх асаблівасцей. Аднак якраз у гэтым і заключаецца іх вялікая каштоўнасць для ўстанаўлення паходжання гэтых асаблівасцей і іх гісторыі. Розныя гаворкі захоўваюць рысы, уласцівыя розным этапам гістарычнага развіцця - пачатковыя, завяршаючыя або прамежкавыя формы (Мяцельская, 1973, с.54). Параўнальнае вывучэнне характару і пашырэння суадносных асаблівасцей, формаў іх рэалізацыі ў розных гаворках у супастаўленні з аналагічнымі матэрыяламі з пісьмовых п

Похожие работы

< 1 2 3 >