Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

У сакавіку 1919 г. у Берлін прыбылі міністры БНР (В.Захарка, А.Цвікевіч) і амбасадар Беларусі ў Германіі Аркадзь Смоліч. Неўзабаве да

Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект

История

Другие курсовые по предмету

История

Сдать работу со 100% гаранией

ЗМЕСТ

 

Уводзіны

Глава 1. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.)

Глава 2 .Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Дадзеная курсавая праца разглядае тэму архіваў Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. Мэта працы аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці місіі у (1919-1925 гг.) і агульны агляд багатых збораў дакументаў як выніку гэтай дзейнасці.

Задачы курсавой работы , якія трэба вырашыць:

. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.).

.Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

Існуюць розныя погляды даследчыкаў на дадзеную праблему. У артыкуле У.Л.Сакалоўскага Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925) даецца агляд палітычнага, культурнага, эканамічнага жыцця і ўзаемадзеяння місіі з нямецкімі ўладамі, распавядаецца пра спробы стварэння беларускіх вайсковых частак,правядзенне міжнародных канферэнцый і ўдзел у іх беларусаў. Асноўная частка артыкулу гэта дакументы дзейнасці Ўрада і Надзвычайнай Місіі БНР. У артыкуле распавядаецца пра перспектыўнасць вывучэння грамадска-палітычнай дзейнасці беларусаў у Веймарскай Германіі, пра адносіны з рознымі арганізацыямі і суполкамі ва ўмовах эміграцыі, прыклады ўзаемадзеяння, даюцца адзнакі нямецкіх дыпламатаў аб значэнні ўзаемадносін з місіяй БНР. Але ж асноўная ўвага ў артыкуле надаецца дакументам місіі БНР, падзеленых на сем груп.

У кнізе Архівы БНР падаюцца дакументы, звязаныя з берлінскай місіяй. Але існуе заява С. Шупы, укладальніка гэтага вядомага выдання, пра тое, што архіў Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне не знойдзены.Гэта і стымулявала падрыхтоўку да выдання гэтых дакументаў У.Л.Сакалоўскім.

Серыя артыкулаў С.Шупы Невядомая БНРпрысвечаны дзейнасці дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў БНР за мяжой: у Адэсе, Рызе, Таліне,Коўна. Амаль усе маюць дачыненне да Берлінскай місіі БНР. Чытаючы гэтыя артыкулы, адкрываеш новыя старонкі беларускай гісторыі. У газеце Наша Ніва і артыкуле С.Шупы падрабязна распавядаецца пра украінскі крэдыт- грошы вылучаныя Ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі на карысць БНР і размешчаныя у берлінскім банку. У артыкуле газеты Новы час падрабязна апісваюцца умовы і абставіны правядзення Берлінскай канферэнцыі 1925 г. Розныя погляды на гэтую падзею нават праз столькі год выклікаюць спрэчкі ў навукоўцаў.

Курсавая работа складаецца з уводзін, 2-ух глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса. Першая глава распавядае пра дзеячаў беларускай эміграцыі ў Германіі. Другая глава змяшчае матэрыял пра дакументы беларускай эміграцыі ў Германіі.

 

 

ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ НАДЗВЫЧАЙНАЙ МІСІІ БНР У ГЕРМАНІІ (1919-1925 ГГ.)

 

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Адраджэнне краіны і імкненне беларусаў да адзінства, самастойнасці выспявала пад моцным уціскам расейскага самаўладства, а таму і было яно даволі стрыманым і павольным. Узрастанню незалежніцкіх настрояў на Беларусі ў перыяд Першай Сусветнай вайны (1914-1918 гг.) ў значнай меры садзейнічала палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў, і такія акалічнасці як гатоўнасць немцаў прызнаць беларускі народ асобнай нацыяй, як пераклад акупацыйных загадаў на беларускую мову, адкрыццё школ на роднай мове, дазвол весці набажэнства па-беларуску, наданне беларускай мове статуса самастойнай і роўнай па значэнні з мовамі іншых народаў рэгіёна, пра што яскрава засведчыў факт выдання «Слоўніка на сямі мовах: нямецкай, польскай, рускай, беларускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай» - усё гэта паказвала, што і беларус можа мець сваю годнасць і радасць ад усведамлення сябе гаспадаром (не тое што пад Расейскай імперыяй!). Усё гэта натуральна спрыяла ўзрастанню незалежніцкіх настрояў і памкненняў. Пачалі дасылацца звароты з просьбай прызнаць Беларускую Рэспубліку. У Германію таксама была накіравана дэлегацыя БНР для ўсталявання дыпламатычных зносінаў. Вялікі ўнёсак дзеля міжнароднага прызнання БНР быў зроблены Надзвычайнай Місіяй БНР у Берліне. Яна існавала амаль 7 гадоў (1919-1925). Ёй выпала складаная - годна прэзэнтаваць Беларусь на міжнароднай прасторы.

мая 1919 года МіністэЗС Германіі пасля звароту А.Луцкевіча, прызнала Дыпламатычную Місію БНР. У заяве А.Луцкевіча быў пазначаны склад Місіі.

У рэзалюцыі МЗС Германіі было засведчана, што Ўрад не быў супраць Місіі БНР.

Штат Місіі быў цалкам укамплектаваны ў жніўні 1919 года, хоць першае паседжанне адбылося 2 ліпеня 1919 г.

жніўня 1919г. ,выконваючы абавязкі шэфа Місіі, Леанард Заяц быў афіцыйна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларускага Ўраду ў Берліне. 27 кастрычніка замест яго на гэтую пасаду прызначаецца Леанід Баркоў (чалец беларускай дэлегацыі ў Парыжы). Друкаваным органам Місіі быў інфармацыйны бюлетэнь -"Беларускае прэс-бюро" (на нямецкай мове).

На пачатак восені 1919 года Місія складалася з трох аддзелаў (консульскага, ваеннага, аддзелу прэсы):

.шэф Місіі-Леанард Заяц (пазней Леанід Баркоў);

.сакратар-д-р Паўлоўскі;

.юрысконсульт- Бруна Мілер (консульскі аддзел);

.начальнік ваеннага аддзела Місіі- Антон Борык;

.дарадчык па вайсковых справах-Яўхім Бялевіч (ваенны аддзел);

.дарадчык па справах прэсы-Валянцін фон Дзітман.

жніўня 1919 г. былі канкрэтна акрэслены задачы, якія стаялі перад гэтай дыпламатычнай службай у той час. 23 сакавіка 1919 г. у Берлін з Гродна прыбыў кіраўнік Беларускай ваеннай Місіі па справах ваеннапалонных А.Борык. Ён стаў першым афіцыйным пасланнікам БНР у Германіі. У лагерах для ваеннапалонных Германіі на той час знаходзілася 60000 беларусаў. Немцы марылі голадам палонных, гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса. Бульбу палонныя елі ў мундзірах, бо шкода ім было выкідваць шалупіны. З іх (палонных) планавалася стварыць ядро будучага нацыянальнага войска. Ужо ў пачатку красавіка Борык наладзіў сувязі з міжнароднай камісіяй па справах ваеннапалонных (працавала пад эгідаю Антанты). Борык распаўсюджвае беларускую справу сярод вайскоўцаў-суайчыннікаў. У гэтай справе яму дапамагаў генерал Кіпрыян Кандратовіч (у Берліне з лютага 1919 г. як сябра дэлегацыі БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі).

красавіка ў беларускім ваенным прадстаўніцтвае была прынята дэлегацыя ад афіцэраў беларусаў з лагеру ваеннапалонных у м. Зэльцведэль на чале з палкоўнікам Вішнеўскім. Адозва, падпісаная 60 афіцэрамі з просьбаю хутчэй накіраваць іх на Бацькаўшчыну для ўдзелу ў фармаванні нацыянальных вайсковых аддзелаў, стала адным з першых вынікаў працы місіі. Але магчымасці беларускіх урадоўцаў у ваенных справах былі абмежаваны, таму што бальшавікі і палякі былі супраць распаўсюджвання беларускай справы.

Немцы не выканалі свае абяцанні наконт выдзялення беларусаў у асобыя часткі. Яны марылі голадам палонных (гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса, бульбу палонныя елі ў мундзірах, бо шкада ім было выкідваць шалупіны). У гэты час расійскія белыя і польскія генералы вялі актыўную прапаганду сярод ваеннапалонных беларусаў, агігуючы ўступаць у іхнія фармаванні. Выкарыстоўваючы беларусаў як гарматнае мяса, яны хацелі з іх дапамогай задушыць незалежнасць Беларусі.

Беларускія ўрадоўцы не пакідалі спробы дамагчыся дазволу распачаць арганізацыю нацыянальнага войска ад краінаў Антанты з палонных беларусаў. 21 мая 1919 г. быў нават створаны Арганізацыйны аддзел Міністэрства абароны Рэспублікі. Аддзелам кіраваў генерал-маёр Лявон Давыдаў. Задачай генерала Давыдава было фармаванне беларускіх частак адначасова з расійскімі, каб такім чынам перахапіць фінансавыя сродкі, прызначаныя на гэтую мэту дзяржавамі Антанты.

У пачатку чэрвеня 1919 г. з Антонам Луцкевічам скантактаваўся былы расійскі сенатар Бэльгард, які ведаў, што Луцкевіч цікавіцца палоннымі. Бэльгард прапанаваў яму пачаць фармаванне сярод беларускіх палонных нацыянальных частак дзеля супольнай з войскамі белай Расіі барацьбы з бальшавікамі. Луцкевіч пазней сцвярджаў, што ён адхіліў прапанову сенатара, заявіўшы таму, што беларусы гатовыя змагацца за незалежнасць безадносна да таго, акажуцца іх праціўнікамі белыя ці чырвоныя.

Генерал Давыдаў аказаўся няздольным арганізатарам. Акрамя таго, яму не ўдалося дабіцца падтрымкі з боку дзяржаў Антанты, у сувязі з чым вайскова-арганізацыйны аддзел у Берліне быў ліквідаваны В.Захаркам, які быў намеснікам А.Луцкевіча. Негледзячы на гэта, дзякуючы намаганням капітана А.Борыка да восені 1919 г. удалося сканцэнтраваць каля 30 тысяч палонных беларусаў у 36 лагерах (раней яны былі раскіданыя па 180 лагерах). Сярод іх распаўсюджвалася брашура Памятка палонным беларусам. Імкненьне беларускіх палітыкаў заручыцца збройнай сілай для вызваленьня Беларусі ад чарговай акупацыі часам прыводзіла іх да вельмі рызыкоўных камбінацыяў. Так ў 1919 годзе Захарка вёў перамовы з генералам Васілём Біскупскім, блізкім паплечнікам будучай зоркі нямецкай палітыкі, маладога мастака Адольфа Гітлера. Увосень 1919-га беларускаму ўраду ў асобе Захаркі было запрапанавана прыняць на сваю службу 60 тысячаў вайскоўцаў расейска-нямецкага ландсверу, які тады дзейнічаў на тэрыторыі Латвіі. Што мог азначаць гэты прыём на службу і чым ён мог скончыцца - сёння сказаць цяжка, аднак, нягледзячы на шчодрыя абяцанні фінансавага плану, Васіль Захарка не наважыўся на такі непрадказальны крок.

Такім чынам, у лютым 1920-га Захарка з Крэчэўскім у Берліне шукаюць выйсця з палітычных і фінансавых тупікоў. І як на бяду якраз у гэтым часе ў Берліне патаемна ладзяцца планы вялікай расійска-нямецкай манархічнай змовы, на чале якой стаіць той самы генерал Біскупскі.

Похожие работы

1 2 3 4 5 > >>