Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Забарона спектакля была балюча ўспрынята Ядвігіным Ш. і выклікала доўгае творчае маўчанне. Неўзабаве па стану здароўя Ядвігін Ш. вымушан быў

Антон Іванавіч Лявіцкі (1868-1922) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы

Информация

Литература

Другие материалы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
енцыі, пашырыліся літаратурныя сувязі Ядвігіна Ш., устанавіліся яго асабістыя кантакгы з Я. Купалам і Я. Коласам. Па ўспамінах старэйшай дачкі Ядвігіна Ш., Я. Купала папросту наведваў сям'ю Лявіцкіх у Карпілаўцы, падоўгу гутарыў з яе бацькам, яны чыталі адзін аднаму свае творы, спрачаліся.

Я. Купала называе Ядвігіна Ш. у ліку тых пісьменнікаў, што на пачатку літаратурнага шляху заахвочвалі яго да мастацкай творчасці. ЁН успамінае ў адным з пісем: «У перыяд 1904-1906 гг. ...я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседству). Гэта была для мяне вялікая падзея, бо я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша пабеларуску. 3 Ядвігіным Ш. я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне да таго часу пісьменніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, універсітэта зза рэвалюцыйных спраў не закончыў), прытым вельмі ціКавы і дасціпны субяседнік»4.

Як і ўсе беларускія апавядальнікі, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасці адчуваў моцны ўшшў народнай творчасці. Ядвігін Ш. - пісьменніксатырык і гумарыст. Яго таленту болын блізкім аказаўся сатырычнагумарыстычны струмень у беларускім казачным эпасе. Максім Багдановіч у артыкуле <Новый пернод в нсторнн белорусской лнтературы> (1912) назваў пісьменніка байкапісцам. I сапраўды, пераважная большасць алегарычных апавяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылю, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе.

Алегорыі Ядвігіна Ш. складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Гэта невялічкія па памеру апавяданнібайкі, разнастайныя не толькі па тэматыцы, але і па эмацыянальнай афарбоўцы. Для іх характэрны то лёгкі гумар, то з'едлівая палітычная сатыра, то пранікнёны лірызм.

Ад усёй душы пасмяяўся пісьменнік, напрыклад, у апавяданні «Сакатушка» (1910) над прыставам, занадта даверлівым чалавекам, які стаў ахвярай легкадумнай і хітрай жонкі. «Сакатушка» - тыповае гумарыстычнае апавяданне.

Байка «Павук» (1911) - вострасатырычная алегорыя. Злая сатыра накіравана туг супраць прыгнёту, эксплуатацыі, супраць прыгнятальнікаў, якія жывуць за кошт працоўных. Відаць, штуршком ддя напісання гэтай алегорыі паслужыла знаёмства Ядвігіна Ш. з артыкулам «Павукі і мухі» вядомага дзеяча нямецкага сацыялдэмакратычнага руху Вільгельма Лібкнехта. Артыкул гэты ў свой час быў вельмі папулярны сярод рускіх рэвалюцыянераўдэмакратаў.

Алегарычныя вобразы павука і мухі ў байцы Ядвігіна Ш. маюць у сваёй аснове той жа рэальны жыццёвы змест, які ўкладваў у іх у сваёй публіцыстычнай брашуры і Лібкнехт: павукі - гэта паны, капіталісты, духавенства, рабаўнікі і паразіты ўсіх ступеней і рангаў; мухі - працоўныя людзі, бязвінныя ахвяры капіталістычнага ладу. Больш таго, алегарычная сцэнка байкі «Павук» Ядвігіна Ш. амаль поўнасцю паўтарае кампазіцыю сімвалічнага малюнка, які адпавядае асноўнаму зместу брашуры В. Лібкнехта.

Алегорыя «Павук» зроблена з характэрнай для баек Ядвігіна Ш. мастацкай яркасцю. У сетку з дзіўна і хітра сплеценых павуком нітак трапіла муха. Павук зрабіў і наставіў сетку так, як гэта рабілі яго дзяды і прадзеды. I муха папалася ў сетку такім жа чынам, як траплялі ў падобныя сеткі яе бабкі і прабабкі.

Аднак цяпер, у новы час, нешта змянілася. Калі раней кожная муха, трапіўшы ў сетку, толькі і галасіла на розныя таны: «павуккравапіўца», то гэта муха ўжо асмелілася і пагражаць павуку. «А ці ведаеш ты, пракляты вісельнік, - пачала муха, - што хоць згіну я, згіне мо яшчэ не адна такая, як я, але як адразу наляціць цэлы рой мух, ударыць у тваю сетку, тады не толькі яна паляціць у ласкуткі, а бадай і ты жывым не выйдзеш?! Здзекваўся ты, пакуль па адной нас перабіраў, але зыкну я толькі: і цэлая хмара...»5

Ядвігін Ш. быў цалкам на баку тых, хто гінуў у бязлітасных «абдымках крывапіўцаўпавукоў». Ён шчыра спачуваў працоўным. Аднак не бачыў, якім чынам можна змяніць гэта жыццё. 3 энтузіязмам сустрэўшы рэвалюцыю 1905 г., Ядвігін Ш. балюча перажываў яе паражэнне; ён успрыняў гэта паражэнне як крах усялякіх рэвалюцыйных здзяйсненняў. «3 яго (народа. - Рэд.) быццам закпілі, мігнуўшы перад вачыма бляскам вясёлкі, - але як туман расплылася яна»6, - пісаў Ядвігін Ш. у 1910 г.

У рэцэнзіі на зборнік Я. Купалы «Жалейка» пісьменнік характарьізуе перыяд 1905-1907 гг. як час, «калі ў нашай спакутаванай радзіме вельмі хутка чаргаваліся то асляпляльныя бляскі, то чорныя цені»7. Вось чаму ў алегорыі «Павук» адчуваецца палеміка з той адкрытай аптымістычнасцю, якая так характэрна для брашуры В. Лібкнехта. Публіцыстычны пафас апошняй заключаецца ў палымяным закліку да працоўных аб'яднацца: «Слабыя ў адзіночку, бяссільныя паасобку, мы аб'яднаем свае сілы, каб мець магчымасць разарваць сетку, якая аблытвае нас, якая сплецена на нашу пагібель, хітрым капіталізмам»8.

А ў мастацкай алегорыі Ядвігіна Ш. канцоўка зроблена ў іншай танальнасці. Не паспела муха закончыць свае гнеўныя прароцтвы...

«Хахаха! - зарагатаў павук і наляцеў ужо на галаву мухі. - Зыкнеш? Ты зыкнеш? Не дачаканне! Не дачаканне тваё!павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і пачаў смактаць з яе кроў»9.

Праўда, задумаўся павук над словамі мухі, нават ноч не спаў, а назаўтра зрабіў і паставіў новых яшчэ дзесяць сетак.

Гэтыя новыя сеткі сімвалізуюць панаваўшую ў краіне рэакцыю, узмацненне паліцэйскіх рэпрэсій. Пісьменнік быццам бы гаворыць сваёй байкай: мухі паспрабавалі аб'яднацца ў барацьбе з павуком, але павукі яшчэ ў поўнай моцы і на кожную такую спробу адказваюць бязлітаснымі жорсткасцямі.

У баечным стылі напісаны амаль усе алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. У адпаведнасці з асаблівасцямі баечнай апавядальнай манеры пісьменнік стварае то гумарыстычную сцэнку, то злую сатырычную камедыю. Ен старанна выпісвае харакгары герояў сваіх невялічкіх твораў, пры гэтым карыстаецца таксама баечнымі сродкамі мастацкай тыпізацыі: характары тыповыя, яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах, аднак не маюць індывідуальных рыс, пазбаўлены рэалістычнай канкрэтызацыі, псіхалагізм іх у значнай ступені абагульнены. Гэта ў свой час адзначаў М. Багдановіч. Ён пісаў, што Ядвігін Ш. падае «явлення жнзнн в внде упроіценном, нгаорнруя тонкостн, нзбегая [пснхологнческнх] мелочей [многое выкндывая, рнсуя почтн нсключнтельно крупнымн штрнхамн]»10.

Талент Ядвігіна Ш. як сатырыкабайкапісца ярка праявіўся ў алегорыі «Падласенькі» (1910). Па сугаасці гэта невялічкая сатырычная камедыя, у якой надзвычай каларытна выпісаны характары.

Алегорыя складаецца з чатырох маленькіх сцэн, у кожнай з якіх раскрываецца ў розных варыянтах адна і тая ж думка, якая валодае галоўным героем: сцярпець любыя пакуты, абы вучыўся сынок, абы «з бычаняці зрабіць чалавека».ў кожнай сцэне раскрываюцца ў адпаведнасці з магчымасцямі баечнага жанру характар героя, яго псіхалогія і нават у некаторай ступені грамадскія ўзаемаадносіны (вельмі харакгэрная сцэна размовы са скуралупам, якому Падласы прапанаваў сваю скуру).

Развязка канфлікту - у апошняй сцэне. Перш чым прадаць на сынаву вучобу апошнюю скуру, бацькі - Падласы і яго жонка Красуля - вырашылі паклікаць сына дадому, паглядзець, як ён на чалавека рыхтуецца. Прыехаў Падласенькі. Бацькі «...глянулі і абамлелі: сынто, сын, - і Падласенькі, толькі морда свінячая і не мычыць, а рохкаць стаў. Зараўлі з жалю Красуля і Падласы, але сынок скора іх усцешыў: «Гэта я, - кажа, - толькі так, - да часу, а калі хочаце, каб зусім стаўся чалавекам, то на навуку не адну, а тры скуры спусціце...».

За празрыстымі алегарычнымі вобразамі і сітуацыямі стаяць рэальныя чалавечыя характары. Падласы - алегарычны вобраз таго беднага беларускага селяніна, цягавітага, самаахвярнага, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку пазбавіцца ад цемры і галечы. Гэты селянін гатовы на любыя ахвяры, абы толькі вывучыць, «вывесці ў людзі» сваіх дзяцей. Аднак абставіны аказваюцца мацней за самыя рашучыя дзеянні селяніна ў яго імкненні да чалавечага жыцця.

Асвета, навука, лічыць Ядвігін Ш., - адзін з самых асноўных сродкаў паляпшэння жыцця народа. Зрабіць беларускага мужыка пісьменным і свядомым - такая, на думку пісьменніка, бліжэйшая мэта нацыянальнай інтэлігенцыі. I ўвесь пафас сваёй сатыры пісьменнік накіроўвае супраць тых сацыяльных умоў, якія параджаюць ненармальныя Ірамадскія з'явы, ствараюць свайго роду зачараванае кола - каб выбіцца з галечы, селяніну трэба пазбавіцца сваёй духоўнай цемнаты, неадукаванасці, але перашкодай на шляху да адукацыі стаіць тая самая галеча, матэрыяльная незабяспечанасць.

Аднак ідэйная задума алегорыі «Падласенькі» не абмяжоўваецца толькі гэтым. Шсьменнік выстаўляе на суд рэнегацтва некаторых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, з'яву, якая балюча і востра паўстала перад грамадскай думкай у пачатку стагоддзя, у перыяд нацыянальнавызваленчага ўздыму на Беларусі. У алегорыі асуджаюцца тыя беларускія інтэлігенты, якія, атрымаўшы адукацыю на горкія бацькоўскія грошы, пачынаюць цурацца і працоўнага асяроддзя, і бацькоў, і роднай мовы. Болыы шырока пра рэнегацтва інтэлігенцыі і пра яе прычьшы Ядвігін Ш. скажа некалькі пазней у сваіх публіцыстычных нарысах.

Апавяданні байкі Ядвігіна Ш. узбагацілі маладую беларускую прозу цэлай гамай сродкаў мастацкай сатыры. Сатырычнагумарыстычная афарбаванасць апавядання ў Ядвігіна Ш. ствараецца і трапнай камічнасцю сюжэтных сітуацый, і яркай моўнай характарыстыкай дзеючых асоб, і ўменнем паказаць унутраную сутнасць з'явы праз раскрыццё яе знешніх супярэчнасцей.

Ядвігін Ш. - майстар моўных характарыстык. Яго апегарычныя апавяданні - жывы прыклад багатай сінанімічнасці, метафарычнасці беларускай мовы, сведчанне яркасці і свежасці яе тропаў.

У свінарніку сярод ночы адбылася незвычайная падзея: у паважанай маткі нарадзіўся рабы парсючок

Похожие работы

< 1 2 3 4 5 > >>