Аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных плыняў Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ стагоддзяў

Зразумела, што сярод рэвалюцыйна настроенага дваранства і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі мелі аднадумцаў. Дзекабрысты ўважліва сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага

Аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных плыняў Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ стагоддзяў

Контрольная работа

История

Другие контрольные работы по предмету

История

Сдать работу со 100% гаранией
рамадскае шчасце залежыць як ад добрых грамадзян, так і ад добрага ўрада''.

Погляды філаматаў і філарэтаў добра характарызуюць іх праграмы, сачыненні, вершы, рэфераты, з якімі яны выступаюць на сваіх пасяджэннях. Ян Чачот, акрэсліваючы задачы таварыства, пісаў, што ''яно павінна ўсё рабіць для шчасця і вызвалення Айчыны … пры дапамозе асветы і згуртавання суайчыннікаў''.

У сачыненнях філаматаў адчуваецца апазіцыйнасць да расійскага ўрада. ''Наш вораг - рускі ўрад, - упэўніваў аднадумцаў Тамаш Зан, - а маскалі, якія сумленна мысляць, нават гатовы дапамагчы нам заваяваць сваю незалежнасць. Рускія не менш за нас пакутуюць ад дэспатызму''[1,с.128].

Філаматы свае намаганні марылі накіраваць на адраджэнне Рэчы Паспалітай, у якой Вялікае княства Літоўскае будзе мець аўтаномны статус. Барацьбу павінна ўзначаліць выключна шляхта.

Адчуваючы сваю генетычную сувязь з беларускім народам, філаматы дасканала вывучалі гісторыю краю, асабліва часоў ВкЛ, даследавалі беларускі фальклор, вераванні і звычаі народа.

У заключэнне гэтага пытання неабходна адзначыць, што дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў была выкрыта царызмам у 1823-1824 гг., яны былі забаронены, а многія з іх удельнікаў апынуліся пад следствам.

 

5. Ідэі культурна-нацыянальнага адраджэння ў літаратуры першай

паловы ХІХ ст. Ян Баршчэўскі, Аляксандр Рыпінскі, Уладзіслаў

Сыракомля

 

У першай палове ХІХ ст. назіраецца паварот беларускай шляхты і інтэлігенцыі да ''сялянскай'' культуры. З цікавасці да багатага беларускага фальклору ў аматараў роднага слова ўзнікла імкненне паспрабаваць уласныя сілы ў літаратурнай творчасці на беларускай мове.

Адной з карэнных праблем беларускай літаратуры стала праблема нацыянальнай самабытнасці, народнасці. Паклаўшы ў сваю аснову народны беларускі фальклор, беларуская літаратура сцвярджала ''неўміручасць народа'', яго мудрасць, таленавітасць, жыццярадаснасць, дасціпнасць [1, с.129].

З фалькларыстыкай была звязана творчасць беларускага шляхціча, удзельніка паўстання 1830-1831 гг. Аляксандра Рыпінскага (1811-1896). Ён выдаў у эміграцыі ў Парыжы кнігу ''Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай правінцыі, аб яго музыцы, спевах, танцах і г.д.'' У 1853 г. Рыпінскі выдае ў Лондане беларускую баладу ''Нячысцік''. У канцы жыцця Рыпінскі займаўся напісаннем гісторыі беларускай літаратуры, дапамагаў маладым беларускім літаратарам.

На падставе народных легенд і казак Янам Баршчэўскім (1790-1851) была створана ''беларуская Адысея'' - чатырохтомны польскамоўны зборнік ''Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях''. Неацанімую ролю ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў, росту зацікаўленасці іх да духоўнай спадчыны краю адыгралі ананімныя творы ''Энеіда навыварат'' і ''Тарас на Парнасе''. Усе гэтыя творы сведчылі аб высокім выяўленчым патэнцыяле беларускай мовы, магчамасці стварэння на ёй самабытнай мастацкай літаратуры.

Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў сродкамі новай беларускай літаратуры ішло праз выхаванне ў іх патрыятычных пачуццяў. Усе пісьменнікі-рамантыкі першай паловы ХІХ ст. былі гарачымі патрыётамі бацькаўшчыны. Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч падкрэслівалі сваё ліцвінскае паходжанне, ганарыліся сваёй радзімай, яе гісторыяй, прыродай, народам. Так, Сыракомля меў псеўданім ''Лірнік Літвы''. Уладзіслаў Сыракомля прызнаваўся, што калі б ён ні браўся за аловак, у яго міжволі ''атрымаецца пад рукою або ліцвінская хатка, або вясковы касцёлік, або ліцвінскі дворык'' [1, с.136].

Любоў да радзімы выяўлялася праз гонар яе гісторыяй, славутымі, гераічнымі справамі продкаў. Паэты і пісьменнікі ў сваіх творах папярэджвалі чытачоў, што пад кожнаю пяддзю роднай зямлі ляжыць святы прах далёкіх продкаў, што сваім жыццём яны плацілі за волю Радзімы, за яе будучыню.

Такім чынам, намаганнямі літаратуры першай паловы ХІХ ст. паступова пачынаецца культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі, якое праяўляецца праз вяртанне да гістарычна-культурных традыцый беларускага народа, фарміраванне этнічнай свядомасці народных мас, паступовай кансалідацыі беларускай нацыі.

6. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў

 

Беларусь у розны час наведвалі выдатныя прадстаўнікі дзекабрысцкага руху, якія мелі тут сувязь з перадавымі людзьмі. Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў 1820 г. у Беларусь з Пецярбурга быў пераведзены гвардзейскі корпус, сярод афіцэраў якога былі члены тайных арганізацый. Разам з вайсковай часцю тут знаходзіўся М. Мураўёў, кіраўнік «Паўночнага таварыства». У час знаходжання ў Мінску ў 1821 г. ён напісаў першы варыянт капстытуцыі, які вядомы ў гісторыі як «мінскі варыянт». Працяглы час (18201821 гг.) у Полацку, Бешанковічах і Мінску жыў А. Бястужаў. Дзекабрыст I. Гарбачэўскі, член таварыства «Злучаных славян», юнаком жыў у Вііцебску[10, с.223].

Зразумела, што сярод рэвалюцыйна настроенага дваранства і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі мелі аднадумцаў. Дзекабрысты ўважліва сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху і спрабавалі наладзіць сувязь з яго кіраўнікамі, імкнучыся злучыць рускі і польскі вызваленчы рух для агульнага ўдару па царызму. Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Буйныя памешчыкі, якіх была большасць у правінцыяльных саветах таварыства, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць вернуты беларускія і польскія землі, што ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Песцеля пайсці на некаторыя ўступкі ў пытанні адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасці згадзіцца на перадачу Польшчы часткі беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне пытання непрымальным. В. Лукасінскі імкнуўся да аб'яднання сіл з рускімі рэвалюцыянерамі для сумесных дзеянняў. Дзеля наладжвання сувязі з дзекабрыстамі ён паслаў у Расію члена «Патрыятычнага таварыства» Крыжаноўскага. Аднак арышт кіраўнікоў «Патрыятычнага таварыства» летам 1822 г. перашкодзіў наладжванню сувязей з дзекабрыстамі.

Што датычыцца непасрэдна месца Беларусі ў палітычных планах дзекабрыстаў, то перш за ўсё неабходна адзначыць, што нацыянальнаму пытанню ў праграмах дзекабрыстаў было ўдзелена менш увагі, чым іншым пытанням.

Кіраўнік ''Паўднёвага таварыства'' П.І. Песцель распрацаваў асноўныя палажэнні грамадскага і дзяржаўнага ладу Расіі ў праграмным дакуменце ''Руская праўда''. Ён быў ворагам федэратыўнага ладу і прыхільнікам адзінай і непадзельнай Расіі. Чацвёрты раздзел ''Рускай праўды'' так і называецца ''Расія ёсць Дзяржава Адзіная і Непадзельная'' [4, с.186]. Расія, па праекту Песцеля, падзялялася на губерні, якія не супадалі з межамі рассялення розных народаў. Фармальна, усе жыхары Расіі мелі аднолькавыя палітычныя правы. 16-ты раздзел ''Рускай праўды'' меў праграмны загаловак ''Усе плямёны павінны злітымі быць у Адзін Народ''.

У адрозненне ад Песцеля Мікіта Міхайлавіч Мураўёў у сваім праекце Канстытуцыі прапанаваў федэратыўны лад Расіі паводле ўзору паўночна-амерыканскіх штатаў Амерыцы. Расійская імперыя падзялялася на федэральныя адзінкі, якія былі названы дзяржавамі. Беларускія землі былі ўключаны ў дзве дзяржавы: Заходнюю са сталіцай у Вільні і Дняпроўскую са сталіцай у Смаленску. Але гэтыя дзяржавы не мелі нацыянальнага характару, а былі тэрытарыяльна-гаспадарчымі адзінкамі накшталт паўночна-амерыканскіх штатаў.

Такім чынам, у сваіх палітычных планах дзекабрысты не бачылі месца Беларусі, і наогул, нацыянальнае пытанне не з'яўлялася асноўным у іх палітычных праграмах. Іх больш займалі сацыяльныя перабудовы грамадства.

7. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-1831 гг. М.К. Валовіч і

Лялевель

 

Палітычныя ідэалы паўстання могуць быць вызначаны на аснове поглядаў прафесара Віленскага універсітэта Іаахіма Лялевеля (1786 - 1861) і Міхаіла Валовіча (1806 -1838).

У час паўстання 1830-1831 гг. Іаахім Лялевель уваходзіў у склад часовага ўрада, з'яўляўся старшынёй ''Патрыятычнага таварыства''. У гэты перыяд вучоны і рэвалюцыянер выказваў шэраг прапаноў адносна ўдасканалення грамадскага жыцця. Ён лічыў, што зямлёй павінны валодаць тыя прадстаўнікі працоўнага насельніцтва, якія заслужылі гэта права самаадданай службай у імя Айчыны, перш за ўсё ўдзельнікі паўстання. Зямля, па яго думцы, з'яўляецца агульным набыткам усіх людзей, і на ёй павінны працаваць толькі тыя, хто умее, гэта значыць, сяляне - землеўласнікі. Мужыкоў-сялян ён лічыў асноўным резервам вызваленчага руху, таму патрабаваў неадкладна скасаваць прыгонную залежнасць і падказваў шляхі вырашэння гэтай праблемы. Адзін з іх Лялевель бачыў у тым, каб сяляне маглі выкупіць зямлю, другі шлях - сялянскае паўстанне, калі рэвалюцыйны ўрад ліквідуе паншчыну і чыншы [1, с.125].

Пасля падаўлення паўстання Лялевель вымушаны быў эміграваць. Царскі ўрад завочна прыгаварыў яго да павешання. У эміграцыі ім была напісана і надрукавана адозва ''Да рускіх братоў'', у якой рэвалюцыянер-асветнік заклікаў перадавую частку расійскага грамадства сумесна з палякамі змагацца з самадзяржаўем. Лялевель лічыцца аўтарам дэвіза ''За нашу і вашу свабоду''

Похожие работы

<< < 1 2 3 4 >