Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго

Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Курсовой проект

Литература

Другие курсовые по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
ршаў. Вайна са сваім трагізмам і героікай, драматызмам і самаадданай барацьбой народа за жыццё фарміравала светаўспрыманне паэта і ў многім вызначыла яго сучасны погляд на рэчы.

Асаблівая пяшчота да маці тых, хто не вярнуўся з вайны: муж, адзіны сын... Гэтыя пачуцці цяжка перадаць, але В.Зуёнак па-майстэрску перадае іх і ў радках гучыць абяцанне не страціць здабытае нашымі продкамі. У якасці прыкладаў можна прывесці наступныя вершы: З вайны сустрэлі мацяркі сыноў..., Бо наваліўся б лістабой у маі..., Помнік, У прымыльніку - мыліцы..., А чаму без аркестраў сталіца?, Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час..., Дзень і ноч..., Дзіўна , але ж ад яго, ад гэтага каменя..., Мой ліпень, Мой друг са смуткам іудзейскім..., На шляхах вялікай даўніны..., Гэты час, Пераможца і інш.

 

2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка

 

Савецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка завяршаюць зборнікі вершаў «Вызначэнне» (1987) і "Лета трывожных дажджоў" (1990). У гэтых кнігах, створаных у час перабудовы, яшчэ адчувальней сталі рытм часу, дынаміка жыцця, пошукі шляхоў у будучыню.

Для аўтара непрымальна аднабаковасць тэхнакратычнага, «машыннага» шляху развіцця грамадства, таму што ён вядзе ў тупік. Просьба паэта, якую ён называе «зорнай просьбай», такая:

 

Хай неадольны час імчыцца, -

Каго - не знаю, а прашу

Вярніце небу таямніцу,

А закаханым - іх душу.

 

Гэтая здольнасць адчуваць глыбінныя з'явы жыцця, як ужо гаварылася, адна з найбольш прывабных рыс паэзіі В. Зуёнка, які даўно прывык жыць балючымі пытаннямі свайго часу. Адно з іх разглядаецца ў вершы «Прыпар», які мае падзагаловак «Балада неперспектыўнай вёскі»- выміраючая вёска, занядбалая, вёска без будучыні. Такіх, дзе няма ні школы, ні магазіна. ні дзіцячага садка (не гаворачы ўжо пра царкву, якую разбурылі даўно), дзе жывуць апошнія старыя, у Беларусі шмат. Паэт у думках звяртаецца да яе былых славутых насельнікаў - дзядзькі Восіпа, дзядзькі Хведара, дзеда Захара, прадзеда Аўласа, бабкі Хімы, на чыіх плячах вёска трымалася і якіх ужо няма з намі, каб расказаць пра сучаснае запусценне - як зарастаюць у полі дарогі, як «лапушыцца, буяе крапіва, а насенне з бярозы магільнай прарасло на парозе хаты». Самы прыпар, а іх няма...

 

Што ж вы гэта,

Дзядзькі і цёткі,

Што ж вы гэта,

Дзяды і бабкі,

Што ж вы,

Прадзеды і прабабкі,

Што ж вы, мертвыя, -

Сорам у прыпар

На тым свеце ляжаць і лайдачыць

Уставайце хутчэй!...

А потым -

Мы яшчэ раз па вас пагалосім.

Хто вінаваты у тым, што наступныя пакаленні аказваюцца не вартымі сваіх папярэднікаў - працаўнікоў і рупліўцау на ніве жыцця? Такое пытанне напрамую не ставіцца, але недзе ў глыбокім падтэксце яно ўгадваецца... Пры гэтым аўтар умее ўзбагаціць шматфарбны спектр эмоцый нават ноткамі гумару, якія, звернутыя да сумлення сучасніка, адцяняюць драматызм і незваротнасць падзей...

Неадступна страшаць яго працэсы эрозіі роднай глебы, занядбання нацыянальнай мовы і культуры. Цяжка бачыць, што з поля знікла песня. Праблема будучыні беларускай мовы, літаратуры ў вершы " Настаўнікаў і прарокаў ..." Гаворка ідзе пра тых бессаромных настаўнікау і прарокаў, якія - за дзесяцігоддзі таталітарызму - усё зрабілі, каб беларус пазбыўся і мовы сваёй, і нацыянальнага аблічча.

 

Наеліся ісцін удосыць,

Наслухаліся мудрацоў

Патрэбен слову філосаф

Сарамлівы. Як Міша Стральцоў.

 

Гэтай страфой заканчваецца верш - і зроблена яна выдатна. Выказванне стала высокім узорам паэзіі, дасягнуўшы значнасці мастацкага абагульнення. У тканіну верша ўведзена канкрэтнае імя -пісьменніка Міхася Стральцова, якога цанілі за тонкі эстэтычны густ і пачуццё слова, уменне заглянуць у яго патаемны свет, адчуць адценні. М. Стральцоў з высокім усведамленнем значэння культуры для жыццядзейнасці народа супрацьпастаўляецца тым «сваім брахунам і чужым», хто ў часы камуністычнага праўлення і русіфікацыі ўсё зрабіў, каб культуру гэту занядбаць і забыць.

На гэту тэму таксама напісаны вершы З газетных абаў, Я пакідаю галасы..., На скрыжаваннях сусвету..., Люлялі воды Адрыятыкі... і інш.

Другая кніга - «Лета трывожных дажджоў» - стваралася ўжо ў чарнобыльскую эпоху, пасля злашчаснай вясны 1986 г. 3 таго часу, калі здарылася чарнобыльская трагедыя, мы жывем у новым свеце, у іншым псіхалагічным вымярэнні.

«Лета трывожных дажджоў» пацвердзіла здольнасць і мужнасць глядзець праўдзе ў вочы, успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Бо чарнобыльскі выбух можна параўнаць з выбухам нейтроннай бомбы, які атруціў усе жывое. 3 глыбокім болем гучаць вершы Урок паўтарэння і "Родны мой краю .."

Паэт звяртаецца да сродкаў публіцыстыкі, называе рэчы сваімі імёнамі, і гэта дапамагае яму ўзняцца да істотных сацыяльна-маральных абагульненняў, прасякнутых глыбокім, вострым пачуццём, унутраным драматызмам. Яго вобразнасць - вобразнасць прамога і праўдзівага сведчання.

Зборнікі «Вызначэнне» і «Лета трывожных дажджоў» запрашалі да шчырай і сур'ёзнай размовы. Паэт разглядае чалавека на шырокіх абсягах часу, у кантэксце нацыяналыіай культуры і лёсу.

 

2.5 Постсавецкі перыяд творчасці

 

Новы, постсавецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка пачаўся кнігай «Чорная лесвіца» (1992), у якой былі змешчаны вершы і паэма «Падарожжа вакол двара». Паэтычны сэнс метафары "чорная лесвіца" раскрываецца праз шэраг асацыяцый у анатацыі да зборніка: «Чорная рэчка Пушкіна - чорная лесвіца Янкі Купалы -чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі». Не першы раз, мяркуючы па папярэдніх кнігах, імкнецца заглянуць у іх паэт. Цяпер гэты погляд абвостраны падзеямі апошняга часу.

 

Прайшла беларусізацыя -

Другая на нашым вяку.

І круціцца на языку:

Што гэта: рэанімацыя,

Ці абуджэнне нацыі,

Ці толькі ўсяго эксгумацыя

На нейкім касмічным вітку?...1

 

Аднак драмы, трывогі, нават трагедыі, ад якіх ніколі не ўхілялася паэзія В. Зуёнка, ніколі не закрэслівалі у ёй парасткаў надзеі.

1. Зуёнак В. Чорная лесвіца. Мн. 1992. С. 97.

"Чорная лесвіца" развівае паэтычны характар, закладзены ў папярэдніх зборніках. - узбагачэнне духоўнага свету лірычнага героя адбываецца праз асэнсаванне агульначалавечых асноў жыцця. Гэта мае месца нават тады, калі ў цэнтр увагі паэта трапляюць практычна важныя і актуальныя сёння пытанні нацыянальнай дзяржаунасці, незалежнасці, суверэнітэту, якія, вядома, у чымсьці па-новаму фарміруюць яго грамадзянскае і нават эстэтычнае аблічча, калі "Мінулае яшчэ не прарасло, а будучае ўсё - даўно забыта..." У яго хваляваннях і перажываннях знаходзіць адбітак сённяшні дзень, пастаўлены ў сувязь з днём учарашнім і будучым. Такую сувязь знаходзім у паэме «Падарожжа вакол двара», напісанай на ўзмежжы 80-90-х гадоў. Аўтар і на гэты раз выступае як своеасаблівы летапісец часу - летапісец аб'ектыўны, але далёка не бясстрасны: у паэме надзвычай моцны лірыка-публіцыстычны струмень, які надае твору вельмі асабовае гучанне.

Калі прататыпам галоўнага героя «Маўчання травы» быў бацька паэта Васіль Захаравіч, дык «Падарожжа вакол двара» ў многім навеяна вобразам маці Куліны Канстанцінаўны, з якой паэт развітаўся 1 лютага 1989 г. Маці - цэнтральная постаць. Яна гаспадыня на тым двары, на якім прайшло яе працоўнае жыццё і пра які ідзе гаворка ў паэме. Твор насычаны жывымі падрабязнасцямі яе штодзённых клопатаў, якія хаця і не прасціраліся далёка за межы роднага двара, але наскрозь былі прасякнуты мудрай чалавечнасцю. Гэта тыповы для беларускай вёскі двор, з якіх, уласна кажучы, яна спрадвеку і складалася, аднак ён не адасоблены ад таго вялікага жыцця, якое адбываецца за яго межамі. Тут існуе відавочная сувязь, хаця, на жаль, часам і залішне супярэчлівая.

Паэма «Падарожжа вакол двара» сведчыць, што сучасны паэт немагчымы без страснага, энергічнага маральнага пошуку, спавядальнасці, без уласнага адкрыцця агульнай ідэі часу. Праз індывідуальнае быццё яго і яго герояў праяўляецца быццё грамадскае - у паэме знайшлі выяўленне патрыятызм паэта, яго душэўная шчодрасць, дабрата, сыноўняя адданасць бацькоўскай зямлі. Паэма сцвярджае сувязь з родным домам і роднасць з усім светам, яна вяртае нас да вытокаў, да зямлі. Тут яскрава адбіўся свет беларускай прыроды, да якой мы прывыклі з дзяцінства.

Нягледзячы ні на што, у паэме няма нараканняў на жыццё. Як ні цяжка ўсім, паэма пакідае надзею.

 

Двор без мамы -

народ без мовы...

Ды агонь святы не пагас.

Ёсць душа - будуць вешчыя словы.

Двор збірацьме, знявераных, нас...

 

Такім чынам, у паэзіі В. Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, перажыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, мараль і этыка, праблемы адраджэння нацыянальнай свядомасці, дзяржаў-насці, духоўных традыцый. Ужо ў першых сваіх кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых пытанняў, спалучаючы маштабную, асацыятыўна-ўзбуйненую вобразнасць з паэтыкай непасрэднага, канкрэтна-пачуццёвага адлюстравання жыцця. Яго вершы і паэмы - - эмацыянальныя і вострасучасныя -- прывабліваюць сваім жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным характарам. Паэту ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэм-перамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Яго мастацкі свет уключае

Похожие работы

<< < 1 2 3 4 5 6 >