Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго

Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Курсовой проект

Литература

Другие курсовые по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
ксацыяй з'явы, а імкнецца зразумець яе прычыны і карэнні. Савецкая, камуністычная ідэалогія сцвярджала, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, што ў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся новы чалавек, для якога ўласціва пераадоленне адчужэння, поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў і якасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасці. Аднак, як высветлілася, гэтага не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс - адыход, адступленне ад высокіх чалавечых норм. В. Зуёнак забіў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць, узаеманепаразуменне, душэўную спусто-шанасць сваіх сучаснікаў, адрыў духу ад матэрыі.

 

Два крылы ў мяне -

Зямля і неба.

Я лётау на іх яшчэ не нарадзіўшыся.

Лётаў пад гукі матчынай калыханкі.

Потым стаў хадзіць па зямлі,

Іншы раз узнімаюся ў неба, -

Усё на адным, на адным крыле.

Калі ж, калі зноў на двух?

Скажыце, зямля і неба.

Можа, тады, як аліюся з вамі?(Світальныя... С.35).

 

У сувязі з гэтым ён хоча шырока зірнуць на чалавека, уключыўшы сучасную рэчаіснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасных арыенціраў.

Першы з такіх арыенціраў -- памяць, судакрананне з гісторыяй і часам. Паэт прапаноўвае сваё ўяўленне пра памяць як абсалютна рэальным жыццестваральным пачатку, канкрэтна адчувальным, жывым і існуючым. Чалавечая памяць асэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.

 

Бяспамяцця вякі

3 душы хай ападуць:

Цяжкія жарсцвякі -

А мертвыя жывуць!(С.20)

 

Другі арыенцір - свет прыроды, без адчування якой немагчыма духоўная цэласнасць чалавека, маральна-этычнае і эстэтычнае багацце асобы. Так, паэт бачыць сваё адлюстраванне не толькі ў сферы духу, але і ў прыродзе, якая з'яўляецца крыніцай і стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развіцця і ўзнаўлення саміх першаасноў чалавечага існавання на зямлі.

У вершы «Непаўторнасць» узнікае ёмісты вобраз -- «вочы прыроды». Умоўна-асацыятыўны па форме, ён вельмі значны па сваім маральна-эстэтычным напаўненні, аснову якога складае жыццёвы вопыт паэта. Паводле яго пераканання, «вочы прыроды» здольны сказаць чалавеку многае.

 

Прыходзіць жа аднойчы

Такая вышыня.

Глядзяць прыроды вочы

Штоночы і штодня.

Глядзяць табе насустрач,

Глядзяць табе наўслед.

І ты ужо - невідушчы -

Бачыш цэлы свет...(С.32).

 

У сувязі з тэмай прыроды ў яго паэзіі значнае развіццё атрымаў жанр натурфіласофскай лірыкі. Філасофскія паняцці і вызначэнні перадаюцца ў яго вобразнай мовай паэзіі, якая, аднак, кранае і хвалюе не толькі сваім эмацыянальным зместам. Яна ўздзейнічае на чытача глыбінёй і праўдзівасцю пазнання чалавечага свету - як знешняга, так і унутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, сусвеце спалучаецца са шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню і шчырасць. Натурфіласофская лірыка В. Зуёнка пранізана навуковымі ідэямі.

 

Згарае атам, і згарае дрэва.

Каб нарадзіцца зноў упершыню.

Натура вечная, а формы - ад агню.

Жыццё расце на сонечных угрэвах.(Світа....С.12).

 

Паняцце «агонь» набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне, мае шырокі філасофска-семантычны кантэкст. У беларускага паэта агонь выступае як рухавік жыцця.

Паэма «Агонь і сонца» (1981) - працяг натурфіласофскай лірыкі, але тут знайшлі адбітак і чыста зямныя матывы, і непасрэдныя адчуванні паэта. Твор прысвечаны касманаўту Уладзіміру Кавалёнку - земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў - сеансаў касмічнай радыёсувязі з героем з'яўляюцца спробам і заглянуць у духоўны свет нашага сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічна паядналася з інтэлектуалізмам і фі-ласафічнасцю. Праўда, у паэме можна заўважыць некаторую сумарнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценні ілюстрацыйнасці, што пакінула след у асобных раздзелах, і часам просты пераказ падзей. Аднак многія старонкі па-сапраўднаму хвалююць глыбінёй і праўдзівасцю лірычнага перажывання. Напрыклад, там, дзе паэт непасрэдна звяртаецца да свайго героя-касманаўта, які знаходзіцца на арбіце.

 

Хто зараз ты:

працяг мой у Сусвеце

Ці сам сусвет, што да мяне ідзе?

Якім таўром -

скажы мне, ці прыкмеціў?-

Між зор адзначаны зямны мой дзень?(Світ...с.141).

 

Паэт разважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здольнасць арганічна «ўпісацца» ў развіццё прыроды, не парушаючы натуральнасці асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касманаўтам ён прыгадвае родныя мясціны, супольныя шляхі-дарогі, успамін аб якіх не перастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асабліва тады, калі яна раптам апынецца на вышыні касмічнай арбіты.

Паэма «Агонь і сонца» - услаўленне стваральнай актыўнасці чалавека, сцвярджэнне еднасці свету, які павінен развівацца толькі паводле гуманістычных законаў існавання жыцця.

Зборнік «Лукам'е» (1984) таксама вельмі разнастайны паводле свайго зместу. Разнастайны, але не стракаты.

Маральныя і эстэтычныя вытокі яго творчасці - народныя ў шырокім сэнсе гэтага паняцця, бачна шматгранная мастацкая індывідуальнасць паэта, узбагачанага духоўным вопытам другой паловы XX ст. Вёска В. Зуёнка, якая стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог-шляхоў, непарыўна звязана з вялікім светам чалавечага быцця як асобнае з агульным. У гэтым, можна сказаць, сутнасць яго творчай канцэпцыі, якая яскрава прадстае і ў кнізе «Лукам'е». У ёй знаходзім і непасрэднасць шчырага пачуцця, і філасафічнасць, якая праяўляецца праз рэалістычную канкрэтнасць.

У «Лукам'і» адбілася сама атмасфера нашага жыцця, яго стыль і лад, якія нават самі па сабе становяцца цікавым і самадастатковым матэрыялам для верша.

 

Бягуць усе -

І мы бяжым.

Куды нясе?

Такі рэжым.

 

Бяжым - рэжым... Ужо сама рыфма намякае на асноўную думку верша: аўтар выказвае сумненне ў гуманістычнай паўнацэннасці жыцця ў рэжыме бегу, пастаяннай спешкі, якія, аднак, не набліжаюць людзей да мэты, а абарочваюцца мітуснёй, рухам дзеля руху, без накірунку.

 

Счапленне з векам

На віражы:

Не кукарэкай -

Бяжы, бяжы.

I ты пааключан -

Не алставан.

Эпоха вучыць:

- Даван. давай!

Нібы распяцце

На крыжы.

Нібы пракляцце:

Бяжы, бяжы...

« Бягуць усе...»

 

Атрымліваецца нейкі гіганцкі абсурдны калаўрот, які не дазваляе чалавеку прыпыніцца, памаўчаць, падумаць, адчуць і зразумець жыццё ў яго глыбіні і ўласнай самацэннасці.

Паглыбляецца псіхалагізм Зуёнкавай лірыкі, засяроджанасць на ўнутраным, сваім, балючым. Паэтычны погляд В. Зуёнка спалучае блізкія часы з аддаленымі, прасякнутымі шматпакутным духам нашай гісторыі, што пакінула пасля сябе столькі курганоў-магіл, курганоў-помнікаў. Стогн беларускіх курганоў чуецца і ў паэме «Лукам'е» (1983). Падзеі, якія ў ёй адбываюцца, адносяцца да сярэднявечча нашай гісторыі - канца XV ст., калі беларускую зямлю (якую ў тыя часы называлі Літвою) разам з вялікім князем Ягайлам «залучылі ў польскія прымы». Беларусь і Карона апынуліся ў адной дзяржаве -- Рэчы Паспалітай. Беларусь у гэтым дзяржаўным саюзе ўсё больш губляла сваю самастойнасць і традыцыі.

У «Лукам'і», як і ў паэме «Сяліба», праявіўся своеасаблівы антрапамарфізм - адухаўленне рэчаў і прыродных з'яў. Гаворка ідзе пра эпоху язычніцтва. Нельга сказаць, што аўтар паэтызуе яе, аднак імкнецца перадаць дух старажытнага язычніцтва, якое здаўна жыло на гэтых землях і прывучала людзей да прыроднага ўлоння, дапамагло арганічна ўжыцца ў яго, парадніла.

Паэма населена цікавымі персанажамі. Голасам паэта загаварылі пакаленні продкаў, што доўгія стагоддзі знаходзіліся ў стане сну і нематы.

Стася - сімвал Беларусі, якая прымае пакуты ад заваёўнікаў, што ішлі сюды з крыжам і мячом, сеючы рабунак і здзек, не звяртаючы ніякай увагі на тое, што гэта быў ужо край хрысціянства, праваслаўя.

Героі паэмы змагаюцца супраць феадальнага прыгнёту і акаталічвання краю, і гэта было выяўленнем сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у якой заняў сваё месца і Іван Лукомскі - сын сваёй зямлі.

«Лукам'е» - глыбокі, эмацыянальна трапяткі роздум над гістарычнымі шляхамі і лёсам роднага народа. Паэма сведчыць аб здольнасці аўтара арганічна ўжывацца ў далёкую эпоху, у асаблівасці жыцця і побыту, псіхалогіі, светаадчування людзей таго часу. Яна прысвечана беларускай мінуўшчыне, прасякнутая філасофскім роздумам над гістарычным бегам часу.

 

2.3 Тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка

 

Сялянская аснова не звужае грамадскія далягляды паэта, не аддзяляе яго ад іншых. 3 іншымі яго лучыць якраз асабіста перажытае і выпакутаванае.

 

Я знаю хлеб.

Было ладункаў! -

3 сурэпкай, з конскім шчаўлюком.

3 карой, з чырвонаю мядункай

Ды з жалудовым крупчаком

3 сухой скарынкаю ваеннай.

Што, як шынелік той, - лубком,

3 бензінным духам пасля змены,

3 вясельным сонечным хмяльком...

Пракіслы, ёлісты. гаркавы -

За усё на свеце саладзей...

Гаворка ідзе пра нястачы ваеннай пары, вядомыя аўтару не з чужых вуснаў. Асабісты вопыт абумовіў яскравую вобразнасць, незвычайнае багацце мовы, канкрэтыку і эмацыянальнасць.

Тэма народных выпрабаванняў у гады вайны прысутнічае ў яго творчасці, пачынаючы з самых першых ве

Похожие работы

<< < 1 2 3 4 5 6 > >>